Телега с номером и катафотами

Официально Сельское хозяйство

Зарэгіструйце конскія калёсы
Дзяржаўтаінспекцыяй вобласці праведзена аб’ёмная работа па абсталяванні гужавых павозак нумарамі і катафотамі.  Гэта прывяло да зніжэння колькасці аварый на дарогах з удзелам такога віду транспарту. Так, у гэтым годзе ў вобласці зарэгістравана тры ДТЗ з удзелам гужавых павозак (мінус 25% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года), адзін чалавек загінуў і чатыры атрымалі раненні.
Аналіз аварыйнасці паказвае, што ў кастрычніку-лістападзе, калі значна скарачаецца светлавы дзень, рэзка ўзрастаюць наезды аўтамабіляў на гужавыя павозкі ў цёмны час сутак (з 18.00 да 21.00 гадзін).
У сувязі з гэтым усім прадпрыемствам раёна, дзе ёсць гужавы транспарт, накіраваны прадпісанні аб неабходнасці рэгістрацыі і абсталявання святловяртальнымі элементамі конскіх калёс.
Прыватныя гужавыя павозкі таксама зарэгістраваны не ўсе. Па пытаннях рэгістрацыі і тэхнічнага агляду трэба звяртацца ў аддзяленне ДАІ РАУС па тэлефоне 4-18-50.
В. БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №84 ад 23.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *