Итоги проверки – 4 предписания и штраф

Закон Экономика

4 прадпісанні і штраф
Аддзелам па нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы ў 3 квартале праведзены 2 планавыя праверкі і 5 пазапланавых (кантрольных) праверак выканання раней выдадзеных патрабаванняў (прадпісанняў).
Планавыя праверкі праведзены ў Шумілінскім райспажыўтаварыстве і  ў КУП “Шумілінскае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”.
Пры правядзенні праверкі ў райспажыўтаварыстве ўстаноўлены 33 парушэнні заканадаўства аб працы. Тут адклікаюць з працоўнага водпуску работнікаў, занятых на работах са шкоднымі ўмовамі працы, тым самым парушаюць арт. 174 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ПК РБ). Дапускаюцца сістэматычныя парушэнні заканадаўства аб працы ў адносінах вадзіцеляў аўтама-біляў: ім не ўстанаўліваецца заданне па часе на рух і стаянку аўтамабіля на міжгародніх перавозках пры накіраванні ў дальнія рэйсы, калі вадзіцель за вызначаны час не можа вярнуцца да пастаяннага месца работы. Дапускаецца ўстанаўленне працягласці рабочага дня для вадзіцеля больш за 12 гадзін, а таксама ўстанаўленне працягласці рабочага дня па 12 гадзін больш за два каляндарныя дні запар. Акрамя таго, не даюцца выхадныя дні не пазней чым за шэсць рабочых дзён запар. Звышурочныя работы для вадзіцеляў перавышаюць 120 гадзін за 2011 год і 180 гадзін за студзень-ліпень 2012 года.
Пры праверцы “Шумілінскага УКБ” ўстаноўлена 20 парушэнняў заканадаўства аб працы. Па-першае, не ўстаноўлены Правілы ўнутранага распарадку, не заключаны з работнікамі працоўныя дагаворы ў пісьмовай форме. Так, з работнікамі былі заключаны кантракты ў 2006 годзе, якія потым былі прадоўжаны. А між тым, максімальны тэрмін кантракта не можа перавышаць пяцігадовага тэрміну.
Зроблена ўтрыманне з зарплаты за неадпрацаваныя дні працоўнага водпуску ў работніка, звольненага па пагадненні бакоў, тым самым парушаны п.3 ч. 2 арт. 107 ПК РБ.
У абедзвюх арганізацыях парушаліся тэрміны выплаты зарплаты, нясвоечасова выплачвалася сярэдняя зарплата за час працоўнага водпуску, не выдаваўся грашовы аванс работнікам, накіраваным у службовую камандзіроўку, не пазней чым за дзень да ад’езду.
Пазапланавыя (кантрольныя) праверкі праведзены ў ДРБУ №204, “Шумілінскім ПМС”, “Шумілінскім лясгасе”, “Шумілінскім райаграсэрвісе”, на “Вежы”. На першых двух прадпрыемствах устаноўлена, што раней выдадзеныя патрабаванні не выкананы ў поўным аб’ёме.
Па выніках праверак выканання заканадаўства аб працы выдадзены 4 прадпісанні аб ухіленні 43 парушэнняў. За парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 4 службовыя асобы з накладаннем штрафаў на агульную суму 1,2 млн. рублёў.
Г. ГАЛАЙ, начальнік аддзела па нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
Надрукавана ў №84 ад 23.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *