Главный нарушитель ПДД – пешеход

Общество Происшествия

199 пратаколаў – на пешаходаў
У гэтым годзе на дарогах Віцебскай вобласці адбылося 137 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у 72 ДТЗ былі вінаваты самі пешаходы. Па асабістай віне 21 з іх загінуў і больш за 50 траўміраваны.
Усе мы ведаем пра наступствы ДТЗ і ўсё роўна нехта перабягае праезную частку, спазняючыся на аўтобус, пераходзіць дарогу на забараняючае святло святлафора, а камусьці проста лянота дайсці пару метраў да пешаходнага пераходу. Напэўна, справа тут і ў культуры паводзін людзей.
У нашым раёне ў гэтым годзе адбылося два дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў. У Кардоне хлопчык трапіў пад колы аўтамабіля, з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены на лячэнне ў бальніцу. А  ў Латкове ў цёмны час сутак вадзіцель наехаў на пешахода. Той атрымаў вельмі цяжкія траўмы і праз некалькі дзён памёр. Увогуле сёлета супрацоўнікі ДАІ склалі 199 адміністрацыйных пратаколаў на пешаходаў. У тым ліку 42 з іх на нецвярозых.
У мэтах папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў дзяржаўтаінспекцыя  правялі акцыю “Пешаход”, якая накіравана на павышэнне ўзроўню культуры і ўзаемаразумення паміж ва-дзіцелямі і пешаходамі.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №84 ад 23.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *