Шумилинская СШ №2: спортландия объединила всех

Образование Семья Спорт

Разам з бацькамі і настаўнікамі
Нядаўна ў спартыўнай зале Шумілінскай СШ № 2 сабраліся вучні пачатковых класаў, іх бацькі і настаўнікі. Нагода была: старшыня ФСК “Здароўе” І. Г. Прасветава і спецыяліст ГА БРСМ В. І. Васілеўская запрасілі ўсіх адправіцца ў краіну Спартландыю.
Спартыўныя спаборніцтвы каманд “Спадарожнік” і “Ну, пачакай!” захапілі ўвагу гледачоў. Тым больш было цікава, што ўдзельнікамі каманд былі бацькі і дзеці. “Спадарожнік” прадстаўляла сям’я Буйко: Юлія Валянцінаўна, Віталь Васільевіч і Паліна, у гэтай жа камандзе былі Трафімава Паліна, Кандратовіч Міша, Вараб’ёў Дзяніс. У складзе каманды “Ну, пачакай!” спаборнічалі Озеравы – Святлана Васільеўна, Уладзіслава і Алег, а таксама Ласянковы – Аляксандр Аляксандравіч і Уладзіслаў, за гэту ж каманду гуляў Калошкін Алёша.
Дух спаборніцтваў, які панаваў у зале, трэба было адчуць. Дарослыя ганялі мяч і скакалі на скакалках, дзеці навыперадкі залазілі ў спальныя мяшкі, балельшчыкі адгадвалі, што ў чорнай скрыні…
Гадзіна праляцела неўпрыкмет. Журы падвяло вынікі – і каманда “Ну, пачакай!” заскакала ад радасці, бо менавіта яна выйшла на першае месца. Але ў пройгрышы не застаўся ніхто, усе атрымалі дыпломы і салодкія падарункі, набылі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці.
Клуб юнкораў пры ГА БРСМ “Маладзік”.
Надрукавана ў №84 ад 23.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *