Острая тема. Детский медосмотр с точки зрения медиков

Актуалии Здоровье Общество

У верасні бягучага года ў газеце быў надрукаваны артыкул “Цана пытання ці Пра тое, як прайсці медагляд і застацца “здаровым”. Нядаўна рэдакцыя атрымала ліст за подпісам галоўнага ўрача Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Ф. Баканава, у якім выкладзены погляд на праблему з боку медыкаў.
«Усё было зроблена згодна з інструкцыямі»
“Форма медаглядаў, уведзеная ў Шумілінскім раёне ў бягучым годзе, не з’яўляецца ініцыятывай шумілінскіх медыкаў, а зацверджана Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2007 года №352 “Аб зацвярджэнні інструкцыі пра парадак правядзення дыспансерызацыі дзяцей”. Гэтай інструкцыяй вызначаны аб’ём і кратнасць медыцынскіх аглядаў для кожнай узроставай групы. Асабліва неабходна адзначыць, што згодна з арт.41 і арт. 46 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя” і арт. 184 Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь медыцынская дапамога дзецям (уключаючы медыцынскія агляды) павінна ажыццяўляцца са згоды і ў прысутнасці іх законных прадстаўнікоў (бацькоў ці апекуноў).
Адміністрацыя Шумілінскай ЦРБ паведаміла пра плануемае змяненне парадку правядзення медаглядаў у раённы аддзел адукацыі яшчэ 2 мая 2012 года, гэта значыць, да заканчэння навучальнага года. Такім чынам, у бацькоў школьнікаў і дашкольнікаў было 84 летнія рабочыя дні для правядзення медыцынскіх аглядаў. У зоне абслугоўвання цэнтральнай паліклінікі (без уліку дзяцей, якія абслугоўваюцца ўрачамі агульнай практыкі) пражывае 2236 дзяцей, з іх наведваюць школы і дашкольныя ўстановы  1486, гэта значыць сярэдняя дзённая нагрузка на медработнікаў складала б 14 дзяцей без уліку пацыентаў, якія звярнуліся ў паліклініку з захворваннямі і траўмамі.
Але большасць бацькоў вырашылі адкласці правядзенне медаглядаў на другую палову жніўня, наіўна мяркуючы, што іншыя бацькі праявілі большую адказнасць і арганізаванасць і да таго часу ўжо прайшлі медагляд. Калі ж высветлілася рэальная карціна, то ўступіў у сілу прынцып “хто нахабней, той і правы”.
Многія, хто прыйшлі ў паліклініку і не заказалі талон да ўрача папярэдне, не трапіўшы ў лік шчасліўчыкаў, прынятых без талона ў выдзелены для гэтага час, станавіліся ў канец чаргі са спадзяваннем на авось, актыўна абмяркоўваючы пад дзвярыма кабінетаў неарганізаванасць медыкаў.
Медыцынскую даведку аб стане здароўя (форма 1/10) сапраўды падпісвае педыятр. Урач-педыятр з’яўляецца канчатковым звяном у дыспансерызацыі дзяцей. Ён  у адпаведнасці з інструкцыяй аб парадку правядзення дыспансерызацыі дзяцей, якая ўключае медыцынскі агляд урачамі-спецыялістамі, лабараторныя, дыягнастычныя метады абследавання, праводзіць індывідуальную комплексную ацэнку стану здароўя, дае рэкамендацыі па рэжыму, харчаванню, фізічнай нагрузцы, лячэнні (па паказаннях). Дзеці, у якіх ёсць ці выяўлены ў ходзе дыспансерызацыі хранічныя захворванні, па медыцынскіх паказаннях праходзяць дадатковае абследаванне і бяруцца на дынамічны ўлік ў адпаведнасці з устаноўленым дыягназам. Рэкамендацыі ўрача-педыятра, група здароўя і група па фізкультуры запісваюцца ў даведку пра здароўе, якая падаецца ў школу, а бацькі могуць паразмаўляць з педыятрам пра стан здароўя свайго дзіця.
Планавая амбулаторная медыцынская дапамога ў паліклініцы Шумілінскай ЦРБ ажыццяўляецца па талонах. Планавая нагрузка на медработнікаў рэгламентуецца пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 13.12.2007 №161 “Аб зацвярджэнні галіновых норм часу абслугоўвання дарослага і дзіцячага насельніцтва ўрачамі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторна-паліклінічную дапамогу і фінансуюцца за кошт сродкаў бюджэту” і складзе ад 4 да 7 чалавек у гадзіну, працягласць прыёму пацыентаў указана на дзвярах урача (у сярэднім 4-5 гадзін). Акрамя гэтага, у графіках работы ўсіх “вузкіх” спецыялістаў прадугледжана па 1 гадзіне на правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў, калі пацыенты прымаюцца без талонаў (планавая нагрузка – 6 чалавек у гадзіну).
У Шумілінскай ЦРБ уведзена талонная сістэма прыёму амбулаторных хворых у паліклініцы. Трапіць да “вузкага” спецыяліста, напрыклад, да ЛОР можна, заказаўшы талон на свабодны дзень і зручны час для пацыента, чаканне на працягу некалькіх тыдняў – гэта магчымасць трапіць да доктара ў планавым парадку.
Пры раптоўным узнікненні ў пацыента захворванняў, у тым ліку траўмаў, атручванняў і іншых неадкладных выпадкаў, а таксама пры раптоўным пагаршэнні стану здароўя пацыента з хранічнымі захворваннямі, якія пагражаюць жыццю, пры якіх патрабуецца тэрміновае (неадкладнае) медыцынскае ўмяшанне, медыцынская дапамога аказваецца без талонаў, без чаргі, а ў непрацоўны час і ў выхадныя дні – у стацыянары ЦРБ.
Права на наведванне ўрача без чаргі маюць: інваліды Вялікай Айчыннай вайны, вязні, інваліды дзяцінства, інваліды ў выніку наступстваў ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў час Вялікай Айчыннай вайны, ганаровыя донары СССР і Рэспублікі Беларусь, жыхары блакаднага Ленінграда.
У адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім прафсаюзам работнікаў аховы здароўя у пункце 8.11 прадугледжана права на першачарговае прадстаўленне бясплатнай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя работнікам аховы здароўя (у тым ліку былым работнікам, якія пайшлі на пенсію),  аб чым паведамляецца на сайце бальніцы.
Гэтую катэгорыю грамадзян прымаюць усе ўрачы-спецыялісты паліклінікі. У хірургічным кабінеце паліклінікі прымаюць пацыентаў па талонах, праводзяць прафілактычныя медагляды, хворых прыводзяць брыгады хуткай дапамогі.
У кабінеце праводзяцца малыя хірургічныя ўмяшанні, якія не патрабуюць стацыянарнага лячэння (зашыванне ран, выпраўленне вывіхаў пад наркозам, унутрысустаўныя ін’екцыі, выдаленне іншародных цел і іншае), з якімі звяртаюцца пацыенты да ўрача. На жаль, прагназаваць амбулаторныя аперацыі і наведванне пацыентаў з траўмамі  і неадкладнымі станамі немагчыма. Менавіта гэта прыводзіць да ўтварэння чаргі.
У афтальмалагічным кабінеце праверка вастрыні зроку ў пацыента з’яўляецца абавязкам медыцынскай сястры кабінета і агаворана ў службовай інструкцыі. Пры падазрэнні на паталогію ці немагчымасць самастойна праверыць вастрыню зроку медыцынская сястра звяртаецца да доктара. Медыцынская сястра афтальмалагічнага кабінета валодае спецыяльнымі медыцынскімі ведамі і абучана сястрынскім маніпуляцыям, мае стаж работы 12 год і другую кваліфікацыйную катэгорыю.
Медыцынскі персанал Шумілінскай ЦРБ хацеў бы чытаць больш пазітыўную інфармацыю пра нялёгкую працу медыкаў раёна. Адміністрацыя бальніцы спадзяецца наладзіць кантакт з рэдакцыяй для сумеснага абмеркавання артыкулаў пра аказанне медыцынскай дапамогі жыхарам раёна з мэтай падачы ў друк аб’ектыўнай інфармацыі для чытачоў.
Паважаныя жыхары Шуміліна! Нагадваем Вам, што Ваша здароўе ў Вашых руках. Урачы здольныя вам дапамагчы ў выпадку дыягностыкі захворвання, лячэння, прафілактыкі. Пра сваё здароўе і пра здароўе сваіх блізкіх павінны клапаціцца менавіта Вы самі”.
А пытанні засталіся без адказу
Ад рэдакцыі. Рэдакцыя газеты “Герой працы” заўжды з павагай ставілася і ставіцца да нялёгкай і адказнай працы медыкаў. На старонках газеты пастаянна змяшчаюцца матэрыялы пра лепшых медыцынскіх работнікаў і лепшыя медыцынскія ўстановы раёна, да прафесійнага свята медыкаў заўжды рыхтуецца тэматычная старонка. Цеснае супрацоўніцтва існуе паміж медыцынскімі ўстановамі раёна і газетай ў справе прафілактыкі захворванняў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Але адным з абавязкаў газеты з’яўляецца выяўленне праблемных пытанняў грамадскага жыцця, іх асвятленне з мэтай вырашэння праблем.  На жаль, у лісце з бальніцы няма адказу на пытанне: “Ці зменіцца арганізацыя медагляду дзяцей на будучы год, ці будуць улічаны тыя пралікі, што назіраліся сёлета?”.
Па-першае, хацелася б ад кіраўніцтва ЦРБ пачуць канкрэтныя прапановы. Бо 2 тысячы бацькоў з Шуміліна, Обалі, Лявонава,  Полькавічаў, Сураўнёў і іншых вёсак  наўрад ці самі дамовяцца, хто і калі прыедзе на медагляд.  А, можа, прапанаваць і давесці праз газету да насельніцтва ў маі графік з улікам колькасці дзяцей у населеных пунктах? Напрыклад, з 1 па 15 чэрвеня прыязджаюць з Каўлякоўскага і Дабейскага сельсаветаў, з 16 па 30 чэрвеня – з Мішневіцкага і Мікалаёўскага і гэтак далей.
Па-другое, няма адказу на тое, як прайсці медагляд. Бо калі талон да афтальмолага ёсць праз месяц, да эндакрынолага праз два тыдні, а потым ён у водпуску,  а да хірурга на заўтра, а яшчэ аналізы і прыём педыятра – прыязджаць пяць разоў? А як на гэта паглядзяць на рабоце бацькоў? Ісці ў водпуск, каб прайсці медагляд? А можа лепш зрабіць талон на дзіцячы медагляд, які ўключаў бы наведванне ўсіх неабходных урачоў за адзін дзень?
Па-трэцяе, «у адпаведнасці з інструкцыяй агляд праводзяць урачы-спецыялісты», але ў жыцці за эндакрынолага ці неўрапатолага прымаў педыятр. Дык няхай прымае толькі педыятр, а калі ў яго ёсць сумненні, то накіроўвае да «вузкіх» спецыялістаў.
Ну і апошняе. Хто навядзе парадак у чэргах? Бо калі доктар прымае ўсіх запар – з талонамі і без, тых, каго вядуць па-за чаргой санітаркі, медсёстры і ўрачы, то хто ў адказе за парадак: хворыя ці ўсё ж адміністрацыя і персанал паліклінікі?
Спадзяемся, што ў адміністрацыі ЦРБ быў зроблены аналіз вынікаў сёлетняй дыспансерызацыі дзяцей і на будучы год падобных стаўпатварэнняў не будзе.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №84 ад 23.10.2012 г.



7 комментариев по теме “Острая тема. Детский медосмотр с точки зрения медиков

  1. раскажу как мне пришлось походть по больнице. Прихватило меня немного. Думаю надо к врачу. Заказываю талон по телефону к участковому. Талон только через три дня. Жду . Через три дня иду. Приняли меня хрошо врач, был внимателен. Назначает анализы,снимки. Иду на следующий день с утра. Все сдала,сделалала коордиаграмму и снимки. Вечером заказываю талон . Опять жду два дня. Прихожу на прием:врач смотрит анализы и снимки и решает что надо съездить в диагностический центр. Дают № телефона регистратуры центра говорят когда вас там запишут на какое число накануне придете за направлением. Пока я дозвонилась до регистратуры центра то нужный специалист ушел в отпуск. Пришлось ждать месяц. А там анализы устарели. опять все по новой. Наконец попала я в диагностический.Посмотрел врач и сказал ответ пришлем по месту жительства по электронной почте. Больше сил ходить к врачу у меня не осталось. Лечусь сама как умею

  2. Визит в поликлинику не каждый здоровый выдержит, особенно когда массово простуды и грипп: сидят в коридорах десятки людей и на всех чихают и кашляют, а «люди в белых халатах» тянут без очереди блатных.
    В августе то же самое с детским медосмотром было — в очередях до драк доходило. Зато всё по инструкции.

  3. А доктора то обиделись видно попало не в бровь а в глаз

  4. В поликлинике есть очень хорошие врачи и медсёстры, в том числе и молодые. Компетентные, грамотные и работают на совесть. Принимают и с талонами, и без талонов. Так что не надо всех смешивать в одну кучу.

  5. Ад рэдакцыі. Рэдакцыя газеты “Герой працы” заўжды з павагай ставілася і ставіцца да нялёгкай і адказнай працы медыкаў. Але адным з абавязкаў газеты з’яўляецца выяўленне праблемных пытанняў грамадскага жыцця, іх асвятленне з мэтай вырашэння праблем. На жаль, у лісце з бальніцы няма адказу на пытанне…

    Молодец, Сергей! Уж действительно — «не в бровь, а в глаз»! Прохождение медосмотра не было организовано грамотно. Удивляет другое. Видя тот кошмар ничего не было предпринято — врачи и медсестры «отбивались» как могли. Делаю еще один вывод, работу в экстремальных условиях администрация больницы пока обеспечить не может. Но, как говорят, первый блин комом, поэтому пожелаем им удачи в следующем году.

  6. Врачи действительно отвечают за наше здоровье, но только, пардон, не перед нами, а перед системой. В том же, что она, система, слишком далека от совершенства, простые люди уж точно никак не виноваты. Вот и получается: у врача – нормы приёма, инструкции, указы и законы, а у больного – только его болезнь. Непонятно мне и то, почему наши медики заняли такую странную позицию или позу – глобально и тотально на всех обиженных. Может так удобнее. Иногда складывается впечатление, что они просто бесплатно работают: всё ради нашего блага. А мы, неблагодарные такие, имеем наглость ещё и болеть.

  7. Уважаемая Татьяна никто не смешивает боб с горохом. Но ведь система. Даже в статье только отбиваемся а не решаем проблемы.И даже про медосмотр: ведь в детских садах объявили о нем в августе и сказали пройти к первому сентября, иначе детей в сад принимать не будут. Вот и пошла писать губерния. А Вы говорите?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *