На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Власть

Законнасць, парадак і неплацельшчыкі
Рабочая нарада ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны, пачалася з аналізу правапарадку ў раёне. Сітуацыю далажыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў В. В. Мядзвецкі. Вадзім Вадзімавіч паведаміў, што за мінулы тыдзень здзейснена 7 злачынстваў, 5 з іх – па лініі крымінальнага вышуку. Абуральна тое, што ўладальнікі маёмасці часта самі спрыяюць злодзеям. Колькі ўжо гаворана: не кідайце веласіпеды без нагляду, замыкайце іх. Але ж кідаюць. І як следства – толькі за тыдзень укралі 4 веласіпеды. Злосны выпадак правапарушэння выяўлены супрацоўнікамі РАУС у адной з вёсак раёна – выяўлены міні-завод па вытворчасці самагону. Падчас вобыску, расказаў начальнік міліцыі, з дому самагоншчыка было канфіскавана каля 800 літраў самагону і брагі, тут жа былі знойдзены і незарэгістраваныя патроны для рэвальвера.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны перакананы, што грамадскасць, сельвыканкамы павінны ведаць такія факты, весці з гэтым барацьбу, паведамляць міліцыі, а не чакаць пакуль злачынца паставіць сваю ганебную справу на шырокія рэйкі, уцягне ў гэты вір мноства людзей.
З гэтай тэмай сугучна і тэма пажарнай бяспекі людзей, якую ўзняў на планёрцы начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў. Зноў жа бяспечнасць людзей, іх нежаданне ў час адрамантаваць печку часта прыводзяць да пажараў, да чалавечых і матэрыяльных ахвяр.
Да іншых тэм. На нарадзе былі абмеркаваны пытанні выканання абласных падпраграм “500”, фарміравання раённага бюджэту, свое-часовасці выплаты прадпрыемствам і арганізацыям заработнай платы, удасканальвання гандлёвага абслугоўвання насельнітва.
На пастаянным кантролі кіраў-ніка раёна – пытанні рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу, школы мастацтваў, рамонту раённай бальніцы, будаў-ніцтва царквы, добраўпарадкавання населеных пунктаў і дарог раёна.
У. П. Куранны выказаў прэтэнзіі да работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у прыватнасці, за недастатковую работу з неплацельшчыкамі. Як паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка, на 1 кастрычніка неплацельшчыкі завінавацілі УП ЖКГ 517 мільёнаў рублёў, 168 мільёнаў з гэтай сумы – пратэрмінаваная запазычанасць.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана щ №86 ад 30.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *