В Лежнёвской начальной школе прошла акция “Сделаем планету зелёной”

Актуалии Образование Экология

Няхай наша вёска прыгажэе!
Хто б ні завітаў у нашу школу, абавязкова заўважыць, што яна патанае ў кветках і зеляніне. Нам гэта вельмі прыемна, бо мы — вучні і настаўнікі — прыкладваем шмат намаганняў, каб школа наша выглядала прыгожа і дагледжана.
Традыцыяй у нашай школе стала акцыя “Зробім планету зялёнай”. Штогод вясной і восенню мы садзім дрэвы і кусты каля школы. У нас ужо ёсць бярозавы гай, закладзены фруктовы сад. Школа ў нас маленькая, таму, зразумела, удзел у акцыі прымаюць усе вучні, а яшчэ і выхаванцы дзіцячага садка. Дрэвы садзім і ў вёсцы Ляжні.
Гэтай восенню наша школьная тэрыторыя пабольшала на 15 дрэў (бярозкі, елачкі) і 5 кустоў (чорныя і чырвоныя парэчкі). Няхай наша вёска квітнее і прыгажэе!
Яна ІВАНОЎСКАЯ, вучаніца Ляжнёўскай д/сад-пачатковай школы.
Надрукавана ў №88 ад 06.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *