За стоянку под знаком – штраф 500 тысяч

Закон Общество

Не стойце пад знакамі
Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі праведзены рэйд па райцэнтру з мэтай праверыць, ці парушаюць Правілы дарожнага руху вадзіцелі вялікагрузных машын. Высветлілася, што парушаюць. У ходзе рэйду да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута шэсць парушальнікаў.
Складваецца ўражанне: не ўсе вадзіцелі ўсведамляюць, што Правілы дарожнага руху адзіныя для ўсіх і не ведаюць, што можна назваць стаянкай, а што прыпынкам. Дык вось, калі аўто стаіць больш за пяць хвілін – гэта ўжо стаянка. А так часта бывае, што прыпыняюцца на хвілінку, а потым стаяць гадзінамі. Прычым, часта і пад забараняючымі знакамі.
У прыватнасці, некалькі вадзіцеляў МАЗаў і КамАЗаў былі аштрафаваны на вуліцы Луначарскага ля аддзялення паштовай сувязі. “А мы прывозілі зерне і заадно зайшлі даведацца наконт страхоўкі”, – пачулі апраўданне аднаго з вадзіцеляў. Разам з тым ён ведаў, што у населеных пунктах стаянка машын вагою больш за 3,5 тоны забаронена.
Часта штрафы атрымліваюць работнікі “Шумілінскага райаграсэрвісу”, іншых арганізацый раёна, якія ездзяць на трактарах і вялікагрузных машынах на абед… У прыватнасці, іх можна ўбачыць ля шматпавярховак па вуліцы Юбілейнай.
Хочацца яшчэ раз нагадаць, што за стаянку вялікагрузнай тэхнікі пад забараняючым знакам прадугледжаны штраф да 500 тысяч рублёў. Калі такое правапарушэнне будзе здзейснена паўторна на працягу года, то штраф пацягне на адзін мільён рублёў.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №90 ад 13.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *