Семинар-совещание по вопросам развития животноводства прошёл в «Мишневичах»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Кармы, кадры, кароўнік
У мінулую пятніцу ў КУСГП “Мішневічы” адбыўся  семінар-нарада па пытаннях развіцця жывёлагадоўлі з удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама  С. А. Догеля.
Нараду адкрыў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч расказаў, што зараз валавая вытворчасць малака ў раёне складае 114% да ўзроўню мінулага года, таварнасць – амаль 92%. Разам з тым пяць ферм у раёне дояць менш чым чатыры літры малака на карову. Асабліва крытыкаваліся фермы Саломенка і Лескавічы, што ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.  “Казіныя” надоі цягнуць назад не толькі гаспадарку, але і раён у цэлым.  У. П. Куранны адзначыў, што і кіраўнікам гаспадарак, і галоўным спецыялістам трэба вучыцца навейшым тэхналогіям у жывёлагадоўлі, наведваць перадавыя гаспадаркі вобласці.
Пра вынікі работы жывёлагадоўлі праінфармавала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу В. Г. Шыманец. Вера Генадзьеўна прааналізавала недахопы і пралікі, з-за якіх некаторыя фермы ў аўсайдэрах. Пры пастаноўцы за зімова-стойлавае ўтрыманне не расставілі кароў па фізіялагічнаму стану, не зрабілі кантрольныя дойкі, не збалансавалі рацыён кармлення, не завезлі канцэнтраты,  не асемянілі ў свой час, не пралячылі… Гэтых “не” многа. Гаварылі і пра слабую выканаўчую дысцыпліну жывёлаводаў, ад работы якіх напрамую залежаць надоі і прывагі.
Кіраўнікі гаспадарак раёна, галоўныя заатэхнікі  і ветурачы, загадчыкі фермаў  з’ехаліся на ферму Заўсыска. І не выпадкова. За мінулы і гэты год ферма змянілася ў лепшы бок, яе і не пазнаць. Тут зрабілі рэканструкцыю, добрыя пад’яздныя шляхі, устанавілі новы малакаправод, сістэму гноевыдалення, зрабілі вентыляцыю. У кароўніку чыста, суха і цёпла. Пра гэтыя змены на ферме расказаў прысутным дырэктар гаспадаркі М. Г. Цікавенка. Міхаіл Герасімавіч адзначыў, што значныя зрухі па надоях зроблены за кошт аднаўлення статку. І не толькі. Сёлета гаспадарка купіла кормараздатчык, пачалі для жывёлы рабіць кормасумесі. Вынік навідавоку: сёння ферма доіць амаль сем кілаграмаў малака на карову, а ў мінулым годзе было толькі чатыры кілаграмы.
Зразумела, і сем літраў –  не паказчык. Але для фермы Заўсыска гэта рывок наперад. Як адзначыў у сваім выступленні С. А. Догель,  падчас абласных семінараў у гэтым годзе наўмысна выязджаюць не ў самыя лепшыя гаспадаркі, наведваюць не жывёлагадоўчыя комплексы, а самыя звычайныя фермы. Аказваецца, і тут можна навесці парадак, добра працаваць і дабівацца нядрэнных вынікаў у рабоце. Сяргей Аляксандравіч акцэнтаваў увагу на тым, што кожная з гаспадарак, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне, павінна зарабляць грошы самастойна. А асноўная крыніца  – жывёлагадоўля. Гэта значыць, малако і мяса. Варта зарабляць столькі, каб хапіла не толькі на зарплату, але і на электраэнергію, на запчасткі.  Дабіцца такіх вынікаў рэальна. У КУСГП “Мішневічы” змаглі арганізаваць работу так, што сёння ніводная ферма не мінусуе па надоях. Па словах М. Г. Цікавенкі, за кастрычнік на малацэ гаспадарка зарабіла 380 мільёнаў рублёў. Гэтага больш чым дастаткова, каб выплаціць  зарплату ўсім работнікам сельгаспрадпрыемства.
С. А. Догель рэкамендаваў кіраўнікам гаспадарак раёна даплачваць даяркам, якія дасягаюць высокіх надояў. Павінен быць матэрыяльны стымул для добрай работы, адзначыў Сяргей Аляксандравіч. Ён паставіў задачу, каб за лістапад ніводная ферма не мінусавала па малаку.
Нарада прадоўжылася ў Мішневіцкім сельскім клубе. Тут увазе прысутных прапанавалі два фільмы, якія тычыліся развіцця жывёлагадоўлі. На думку навукоўцаў, якія прымалі ўдзел у стварэнні фільмаў, малочная галіна трымаецца на трох “К” – кармах (толькі збалансаваных), кадрах (толькі надзейных), і кароўніках (які адпавядаюць сучасным тэхналогіям).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 13.11.2012 г.



2 комментария по теме “Семинар-совещание по вопросам развития животноводства прошёл в «Мишневичах»

  1. А что на сайте газеты одни материалы можно комментировать, другие — нет? По какому принципу идёт отбор? Почему нельзя прокомментировать статью про турнир в Оболи? И почему концовка в газете другая, чем на сайте?

  2. Извините, произошёл технический сбой. Можете комментировать.
    Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *