«Реактор» в русской печи

Происшествия

“Рэактар” – у рускай печцы
У канцы кастрычніка ў раённы аддзел унутраных спраў паступіла інфармацыя аб тым, што жыхар адной невялікай вёскі, якая размешчана на акраіне раёна, займаецца вытворчасцю самагону ледзь не ў прамысловых маштабах.
Для праверкі гэтай інфармацыі ў вёску выбыла група ў складзе начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэя Казлова, старшага інспектара па вырашальнай рабоце Сяргея Кузняцова, старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Валерыя Талстога і ўпаўнаважанага гэтага ж аддзялення Аляксея Іспянькова. Міліцыянеры прама ў жылым доме ўбачылі стацыянарна зманціраваную ўстаноўку для вытворчасці самагону. Самагонны апарат быў немалога памеру, трубы яго размяшчаліся практычна па ўсёй хаце, а “рэактар” быў уманціраваны ў рускую печку. Для дэмантажу такога самагоннага апарата супрацоўнікам міліцыі прыйшлося разбіраць частку печкі. А яшчэ ў “прамыслоўца” было ліквідавана 30 літраў самагону і 775 літраў самагоннай брагі.
Пасля правядзення неабходных экспертыз самагоншчыка чакае пакаранне.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №92 ад 20.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *