Есть незарегистрированное оружие? Сдай в милицию и спи спокойно!

Закон Происшествия

Зброю – у міліцыю
З 19 па 21 лістапада на тэрыторыі Шумілінскага раёна праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”.
Калі ў вас ёсць незарэгістраваная зброя, ёсць шанс без праблем здаць яе. Калі гэта будзе зроблена ў добраахвотным парадку, то чалавек вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
Нагадваем, што за незаконныя набыццё, перадачу ва ўладанне, перавозку, перасылку або захоўванне  паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
За незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў пагражаюць выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў. Калі падобнае правапарушэнне здзейснена паўторна або групай асоб, то чакае больш сур’ёзнае пакаранне – абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў.  Калі гэтае ж правапарушэнне здзейснена арганізаванай групай, то пагражае пазбаўленне волі ад чатырох да дванаццаці гадоў.
Зараз на ўліку ў РАУС 378 уладаль-нікаў зброі, у карыстанні якіх знаходзіцца 475 адзінак агнястрэльнай зброі. У гэтым годзе з незаконнага абароту знята 8 адзінак незарэгістраванай зброі, 14 адзінак – зарэгістраванай. Добраахвотна жыхары раёна здалі сёлета ў РАУС  13 адзінак незарэгістраванай зброі і 5 – зарэгістраванай.
Па пытаннях рэгістрацыі і здачы зброі трэба звяртацца ў РАУС. Мы будзем удзячны за супрацоўніцтва тым лю-дзям, якія падкажуць, у каго незаконна захоўваюцца зброя, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы. Па гэтых і іншых пытаннях звяртацца ў РАУС па тэл.  102, 4-10-02, 8(029)325-76-02, 710-53-72, 895-90-27, 382-40-14.
С. КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар
па вырашальнай рабоце РАУС.
Надрукавана ў №92 ад 20.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *