Районная организация БелТИЗ провела мероприятие к Всемирному дню слепых

Общество

Калі ты не адзін на адзін з праблемай
На мінулым тыдні раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку правяла мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня сляпых.
Старшыня раённай арганізацыі Г. Ф. Маркава расказала пра гісторыю Сусветнага дня сляпых, пра акцыю “Белы кіёк”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел урач-афтальмолаг Ю. М. Гулькова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
Члены раённай арганізацыі БЕЛТІЗ яшчэ раз пераканаліся, што разам лягчэй пераадолець любыя праблемы, і закончылі вечарыну шчырай размовай і песнямі за кубкам чаю.
З гісторыі. Дата 13 лістапада, калі адзначаецца Сусветны дзень сляпых, звязаная з імем францускага педагога Валянціна Гаюі, які нарадзіўся 13 лістапада 1745 года. Ён упершыню ў свеце арганізаваў навучальную ўстанову для сляпых. Прычым на свае сродкі. Акрамя таго, ён заснаваў адмысловы шрыфт для навучання сляпых – унцыял. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, здолеў стварыць пры школе друкарню і выдаў у ёй некалькі кніг для сляпых. Гэта былі першыя на Зямлі кнігі для сляпых, па якіх невідушчыя людзі навучаліся да з’яўлення шасцікропкавага шрыфту Брайля. Валянцін Гаюі стварыў у Парыжы і Пецярбургу некалькі школ для сляпых.
Улічваючы заслугі Гаюі, Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыняла рашэнне аб наданні 13 лістапада статуса Сусветнага дня сляпых. Мэта яго – звярнуць увагу насельніцтва на людзей, якія згубілі зрок, а таксама з тым, каб палепшыць якасць жыцця гэтых людзей.
На дадзены момант у Беларусі на ўліку знаходзіцца больш за 20 тысяч інвалідаў па зроку. Штогод у краіне губляе зрок больш за 2 тысячы чалавек.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №92 ад 20.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *