вопросы религиозных общин были в центре внимания районной комиссии

Духоўнае Закон

Свято-Успенская церковь в д. Победа

Культавыя будынкі: рэгістрацыя і парадак
Адбылося пасяджэнне раённай камісіі, якая кантралюе выкананне заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый. Вёў пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Анатоль Мікалаевіч  адзначыў надзённасць і вострую патрэбу сустрэцца ў такім фармаце з настаяцелямі абшчын, размешчаных на тэрыторыі раёна. У малой зале Дома Саветаў – усе восем настаяцеляў, члены камісіі, якія абследавалі напярэдадні ўсе культавыя будынкі з тым, каб  высветліць, наколькі яны бяспечныя для прыхаджан, ці ёсць патрэбныя дакументы на самі будынкі.
З выступлення начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. С. Селязнёва стала зразумела: з дакументамі далёка не ўсё ў парадку. Пасля выступленняў прадстаўнікоў аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама і землеўпарадкавальнай службы раёна, якія давялі законныя патрабаванні для культавых будынкаў, узнікла нямала пытанняў па аплаце за экспертызу будынкаў. Дарагая, маўляў, паслуга.  Магчыма, трэба пісаць  прашэнні для таго, каб дазволілі якія-небудзь паслабленні.
Нямала   непаразуменняў  з дакументацыяй выплыла ў адносінах паміж УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і малельным домам хрысціян поўнага Евангелля “Царква Пабеды Ісуса Хрыста” (в. Пабеда). Прыйшлі да думкі: прадпрыемства павінна прывесці ў парадак сваю дакументацыю з тым, каб “развязаць рукі” пастару А. А. Ярмоленку.
Другое пытанне, якое тычылася выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета, было на тую ж тэматыку. Выступіў айцец Фёдар, які расказаў аб трывожнай сітуацыі, якая склалася з рамонтам храмаў. Асабліва Свята-Успенскага, што ў вёсцы Пабеда. “Царкве адной такі рамонт не па сілах”, – прызнаўся Фёдар Уладзіміравіч.
Выступіла старшыня Лаўжанскага сельвыканкама С. П. Кійко. Святлана Паўлаўна падзяліла трывогу святара, расказала пра нядзельную школу, якую наладзілі пры малельным доме хрысціян поўнага Евангелля. У ёй навучаецца 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод іх ёсць і цяжкія падлеткі. Духоўнае,   святое і вечнае вучні пазнаюць праз узаемаадносіны паміж людзьмі, пазнаюць этыку і норму жыцця. Для дзяцей ладзяцца экскурсіі, аднак было б вельмі важна, каб прыватны мікрааўтобус, які вязе вучняў на экскурсію, напярэдадні вандроўкі абавязкова праходзіў тэхагляд у ДАІ.
Раённая камісія прыняла рашэнне ва ўсім спрыяць настаяцелям абшчын у рэгістрацыі  зямельных участкаў і аб’ектаў нерухомасці культавых будынкаў. Аднак самі настаяцелі не павінны быць інертнымі, павінны рашаць пытанні   так, як гэтага патрабуе заканадаўства. Закон ёсць закон.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №92 ад 20.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *