К Дню страховых работников

Актуалии Молодёжь Экономика

Будучае Белдзяржстраху
Багата вопытных спецыялістаў  працуе ў Прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне. Адпрацаваўшы не адзін дзясятак год у сферы страхавання, іх па праву можна назваць прафесіяналамі. Але адміністрацыя смела ўводзіць у кіраўніцтва маладыя кадры, бо добра разумее, што будучыня Белдзяржстраху за маладымі. І трэба адзначыць, што моладзь, адчуваючы такі давер, імкнецца адпавядаць самым высокім патрабаванням.
Алена Кіташова, як кажуць у прадстаўніцтве, раз і назаўсёды звязала свой лёс са страхаваннем. Прыйшла сюды працаваць страхавым агентам, а пасля заканчэння ўніверсітэта стала спецыялістам. Прычым ёй даручылі вельмі адказны ўчастак работы – абавязковае страхаванне сельскагаспадарчых культур, страхаванне маёмасных інтарэсаў юрыдычных асоб, страхаванне транспарту.
А вось спецыяліст Святлана Юрчанка ў Белдзяржстраху нядаўна, з канца лета. Прыйшла сюды пасля заканчэння ўніверсітэта. Святлана кантралюе работу страхавых агентаў на адным з участкаў, праводзіць выплаты. У выніку атрымаўся цудоўны тандэм вопыту і маладосці. Сваёй энергетыкай, імпэтам спецыяліст літаральна зараджае вопытных страхавых агентаў, а тыя ў сваю чаргу падказваюць маладому спецыялісту пэўныя нюансы ў рабоце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №95 ад 30.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *