Спрашивали – отвечаем: Иностранец устраивается на работу в Беларуси

Вопрос-Ответ Закон

Асаблівасці працаўладкавання
У сувязі з рэалізацыяй Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады набыла актуальнасць распрацоўка мэтавай рэгіянальнай праграмы па рассяленні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства працаздольнага ўзросту з улікам эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі. На пытанні па гэтай тэме адказвае старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС А. І. Пракоф’ева.
– Ці магчыма наогул замежнаму грамадзяніну ўладкавацца на працу ў нашай краіне?
– Так, але пры наяўнасці спецыяльнага дазволу ці дазволу на пастаяннае пражыванне. Выключэнне складаюць толькі мігранты з Расіі і Казахстана. Пасля заключэння працоўнага дагавору грамадзяне гэтых краін абавязаны ва ўстаноўленым парадку атрымаць дазвол на часовае пражыванне на тэрмін больш за 90 сутак, але не звыш аднаго года. Для гэтага трэба звярнуцца ў нашу службу.
– А як, скажам, прыняць на работу грамадзяніна Украіны?
– Прадпрыемства можа звярнуцца ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі Віцебскага аблвыканкама з хадайніцтвам аб выдачы спецыяльнага дазволу на заняткі працоўнай дзейнасцю. Калі будзе такі дазвол, а таксама магчымасць у іншаземца пражываць у нас, то праблем не будзе. Дазвол на пражыванне менавіта на тэрыторыі нашага раёна павінен быць аформлены ўжо ГГіМ Шумілінскага РАУС.
– Вы ўжо гаварылі пра яшчэ адзін спосаб працаўладкавання – гэта дазвол на пастаяннае пражыванне…
– Такі дазвол выдаецца замежным грамадзянам, якія з’яўляюцца работнікамі і спецыялістамі, асаблівую патрэбу ў якіх маюць арганізацыі Беларусі.
– Скажыце, хто і якую адказнасць панясе за парушэнне правілаў прыняцця на работу замежных грамадзян?
– Гэта ў першую чаргу кіраўнік прадпрыемства, які незаконна ўзяў на работу жыхара іншай краіны. Яму пагражае штраф да 20 базавых велічынь. А наогул, каб не зрабіць памылкі, лепш звярнуцца за кансультацыяй непасрэдна ў групу па грамадзянству і міграцыі па тэлефоне 4-14-32 ці па адрасе: Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 35. Дарэчы, уся інфармацыя па гэтай тэме змешчана на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.
Інтэрв’ю падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *