Криминал. Происшествия

Происшествия

І грошы, і бялізна
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар в. Рыпіншчына: з ягонага дома прапалі 4 мільёны рублёў, пасцельная бялізна і адзенне. Як высветлілася, напярэдадні ў гасцях у пацярпелага быў вясковец з Кардона, раней судзімы за крадзеж. Супраць яго аддзелам Следчага ка-мітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Патроны – не цацка
У доме аднаго з жыхароў раёна знойдзена і канфіскавана  79 патронаў часоў Вялікай Айчыннай вайны калібру  7,62 мм. Згодна з заключэннем эксперта патроны з’яўляюцца боепрыпасамі, прыгоднымі для таго, каб іх пусціць у справу. Супраць гаспадара патронаў узбуджана крымінальная справа.
Электралічыльнік
У РАУС звярнуўся жыхар г. Жодзіна і расказаў, што невядомы злачынца сарваў навясны замок з уваходных дзвярэй ягонага дома ў в. Мамойкі. З хаты прапалі электралічыльнік і посуд. Агульны ўрон, нанесены пацярпеламу, складае 500 тысяч рублёў. Злачынца вышукваецца.
Незаконнае спіртное
На мінулым тыдні супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў склалі два адміністрацыйныя пратаколы на жыхароў раёна, якія парушылі патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 11 «Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання  вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту».
Прагавітая госця
Жыхарка Шуміліна напісала заяву ў міліцыю, у якой паведаміла, што ў яе нядаўна гасціла знаёмая і ўкрала кашалёк. А ў ім было 1,2 мільёна рублёў. Частка ўкрадзенага канфіскавана. Супраць ліхадзейкі ўзбуджана крымінальная справа.
Зневажаеш? Плаці штраф!
Трое падлеткаў адной са школ раёна абзывалі хлопца з іншага класа нецэнзурнымі словамі і словамі, якія прыніжаюць чалавечую годнасць. Сам хлопец і ягоныя бацькі звярнуліся ў міліцыю.
Паколькі трое хлапчукоў, што вялі сябе непрыстойна, не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, штраф прыйдзецца плаціць іхнім бацькам – да 10 базавых велічынь кожнаму.
Згарэла лазня
На мінулым тыдні ў Цербяшове адбыўся пажар. Поўнасцю згарэла лазня. Папярэдняя прычына пажару – перакал печкі.
На вуліцы Вакзальнай
Жыхарка Шуміліна за рулём аўтамабіля “Опель-Кадэт” пры руху заднім ходам  па вуліцы Вакзальнай сутыкнулася з “Аўдзі”. На жанчыну скла-дзены адміністрацыйны пратакол.
Злашчасны знак
Механізатар “Шумілінскага райаграсэрвісу” ехаў на МТЗ па вуліцы Юбілейнай. Але па прычыне няспраўнасці рулявога кіравання ў трактары наехаў на дарожны знак, пасля чаго з месца ДТЗ уцёк. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на два гады або штраф.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *