Куда деть использованную батарейку? – В магазин!

Экология Экономика

Куды здаць батарэйкі? У магазін!
Любыя батарэйкі рана ці позна прыходзіцца выкідваць. Дрэнна, калі яны трапляюць у сметнік, на звалку.
Адна пальчыкавая батарэйка, выкінутая ў смеццевае вядро, забруджвае цяжкімі металамі каля 20 квадратных метраў зямлі або 400 літраў вады. Гэтыя металы маюць здольнасць назапашвацца ў арганізмах, шкодзіць цэнтральную нервовую сістэму, выклікаць цяжкія захворванні.
Калі ўважліва разгледзець батарэйку, то можна заўважыць значок, які заклікае не выкідваць яе ў бытавое смецце. Таму ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гады ў раёне распачаты работы па стварэнню сістэмы збору адпрацаваных элементаў сілкавання – батарэек. Згодна з пунктам 12 дадатку 2 Дзяржаўнай праграмы ў 2010 годзе і рашэннем райвыканкама ад 27.07.2012 г. № 546 у наступных гандлёвых аб’ектах  павінны быць устаноўлены кантэйнеры для збору элементаў сілкавання: магазін “Усё для дома” (Шуміліна), “Прамтавары №1” (Обаль), “Тавары паўсядзённага попыту № 43” (Кардон), “Тавары паўсядзённага попыту № 55” (Мікіціха), “Тавары паўсядзённага попыту № 51” (Башні), “Прамтавары № 8” (Крывое Сяло), “Тавары паўсядзённага попыту № 47” (Мішкавічы), “Тавары паўсядзённага попыту № 38” (Лескавічы), “Тавары паўсядзённага попыту № 50” (Язвіна), “Тавары паўсядзённага попыту № 36” (Амбросавічы),  “Тавары паўсядзённага попыту № 10” (Ляжні), “Прамтавары № 6” (Мішневічы), магазіны “Мэбля”, “Паланэз”, “Эдэльвейс”, “Дуэт”, “Шанс” (Шуміліна).
Парады: аддавайце перавагу тэхніцы, якая не патрабуе выкарыстання батарэек, выкарыстоўвайце акумулятарныя батарэі, купляйце батарэйкі з маркіроўкай “без ртуці”, “без кадмію”.
А. ІВАНЕНКА, вядучы спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *