Штраф за срубленную ёлку – до 5 миллионов рублей

Закон Экология

А на базары будзе дзешавей
Не за гарамі навагоднія святы. Да іх, па традыцыі, мы набываем і ўпрыгожваем елкі. Любога памеру іх можна будзе набыць на святочных базарах. Гэта абыдзецца намнога дзешавей, чым плаціць штраф за незаконна ссечаную елку. Дзяржаўная лясная ахова сумесна з дзяржаўнай інспекцыяй  па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі Мінпрыроды, МУС будуць рэгулярна праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленню і прыцягненню да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць елкі і сосны.
Згодна з арт.15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка або пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы ляснога фонду, а таксама не ўваходзячай у лясны фонд,  пагражаюць накладаннем штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 500 тысяч да 5 мільёнаў рублёў). Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў астатніх лясах, пагражаюць штрафам у памеры да 30 базавых велічынь.
Акрамя таго, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2008 г. № 348 “Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі  шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю” зацверджаны таксы для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай лясам. Так, за адно незаконна знішчанае або пашкоджанае дрэва дыяметрам каля пня да 12 см прымяняецца такса ў памеры 0,1 базавай велічыні. Да таго ж, калі канфіскаванае незаконна ссечанае дрэва будзе з-за нейкіх пашкоджанняў непрыгодным для далейшай рэалізацыі, то парушальнік абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *