Как изменить фамилию и жениться на россиянке

Вопрос-Ответ Закон

Як памяняць прозвішча і ўзяць шлюб з расіянкай?
У канцы кастрычніка прайшла “прамая лінія” з начальнікам аддзела загса райвыканкама І. І. Кісялевіч. Сёння на старонках газеты Ірына Іванаўна каменціруе некаторыя найбольш актуальныя пытанні.
Мая ўнучка з’яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі. Яна хоча зарэгістраваць шлюб у аддзеле ЗАГС у Шуміліне. Ці магчыма такое?
— Тут магчымы два варыянты: калі расіянка жадае зарэгістраваць шлюб з расіянінам (ці грамадзянінам іншай замежнай дзяржавы) і другі — з беларусам.
У першым варыянце, згодна з арт. 229 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, шлюбы замежных грамадзян у Беларусі заключаюцца ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах замежных дзяржаў і прызнаюцца на ўмовах узаемнасці сапраўднымі ў Рэспубліцы Беларусь, калі гэтыя асобы на момант уступлення ў шлюб з’яўляліся грамадзянамі дзяржавы, што прызначыла пасла ці консула ў Рэспубліцы Беларусь. Адпаведна рэгістрацыя шлюбу паміж грамадзянамі Расійскай Федэрацыі ў Беларусі можа быць праведзена толькі ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў г. Мінску.
У другім выпадку, калі грамадзянка Расійскай Федэрацыі жадае зарэгістраваць шлюб з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, яны могуць звярнуцца з адпаведнай заявай у аддзел загса райвыканкама, прадаставіўшы дакументы і (ці) звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам краіны.
27 верасня ў мяне нарадзілася дзіця. З былым мужам мы скасавалі шлюб 20 снежня мінулага года. Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці ў сельвыканкаме бацькам запісалі былога мужа, хаця я прад’явіла рашэнне суда аб скасаванні шлюбу. Ці законны такі запіс?
— У даным выпадку кіраўнік спраў сельскага выканаўчага камітэта кіраваўся ч. 4 арт. 51 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, які ўстанаўлівае, што бацькам дзіцяці, народжанага на працягу 10-ці месяцаў з дня скасавання шлюбу, прызнаецца былы муж маці дзіцяці.
З-за таго, што паміж часам нараджэння дзіцяці і часам уступлення рашэння суда аб скасаванні шлюбу ў законную сілу прайшло менш дзесяці месяцаў, а заявы былога мужа аб тым, што ён не з’яўляецца бацькам, і заявы фактычнага бацькі дзіцяці аб устанаўленні бацькоўства не было, кіраўнік спраў сельвыканкама ў звестках пра бацьку дзіцяці ўказаў былога мужа. Гэта цалкам адпавядае заканадаўству краіны.
Праз месяц сыну спаўняецца 14 год, і ён будзе атрымліваць пашпарт. Ці можа ён да атрымання пашпарта памяняць прозвішча па бацьку па імені айчыма, які яго вырасціў і выхаваў?
—    Згодна з арт. 222 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, заяву аб рэгістрацыі перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку можа падаць грамадзянін краіны, які дасягнуў 16 год. Асоба, якой няма 16 год, звяртацца ў органы загса з такой заявай не можа.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №97 ад 07.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *