Криминал. Происшествия

Происшествия

Тэлефон
У РАУС звярнулася жыхарка Шуміліна: у яе сына, які разам са знаёмым распіваў  спіртныя напіткі, прапаў тэлефон. Супрацоўнікамі РАУС устаноўлена, што крадзеж здзейсніла старшакласніца Амбросавіцкай СШ. Украдзенае знойдзена. Аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Халадзільнік
Жыхарка г. Віцебска паведаміла ў аддзел унутраных спраў, што яе дачу, якая знаходзіцца ў вёсцы Пабеда, абрабавалі. Злодзеі ўзламалі дзвярныя запоры, укралі пральную машыну, халадзільнік і мяккія цацкі. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Хляўчук
У вёсцы Талкачова-1 адбыўся пажар. Гаспадарчая пабудова загарэлася знутры. Гаспадары да прыезду выратавальнікаў практычна ліквідавалі ачаг загарання. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электраправодкі.
П’яны і без правоў
Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Кароткіна прыпынілі  “Фольксваген”, якім кіраваў жыхар Віцебска. Вадзіцель быў нецвярозым, не меў пры сабе правоў. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, які накіраваны для разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
На хуткасці
Жыхар Шуміліна, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Аўдзі-100” па аўтадарозе Віцебск-Полацк, перавысіў дапушчальную хуткасць руху больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну. Прычым, на рахунку мужчыны падобнае парушэнне другое на працягу года. Аматару хуткай язды пагражае штраф да 1,5 мільёна рублёў або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да аднаго года.
Без флікера
Каля адзінаццаці гадзін вечара супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі на аўтадарозе ў Язвіне мужчыну, які ішоў пасярэдзіне праезнай часткі.  Вясковец быў нецвярозы. Да таго ж, не меў флікера. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф памерам у 500 тысяч рублёў.
Занос
Непрацуючы жыхар  Полацка ехаў на асабістым аўтамабілі “Фольксваген” праз Мікалаёва. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, дапусціў бакавы занос аўтамабіля. Машына пашкоджана, вадзіцель не пацярпеў. На палачаніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да трох мільёнаў рублёў або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
Лістапад. Парушэнні ПДР
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі ў лістападзе 401 правапарушэнне Правілаў дарожнага руху. 186 ва-дзіцеляў перавысілі хуткасны рэжым (у тым ліку два з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення). Супрацоўнікі ДАІ спынілі 39 вадзіцеляў, якія  ехалі на аўто без пройдзенага тэхагляду, 17 вадзіцеляў – з непрышпіленымі рамянямі бяспекі. У лістападзе Правілы дарожнага руху парушылі 70 пешаходаў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №98 ад 11.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *