Районный отдел по чрезвычайным ситуациям проводит викторину

Бяспека Образование

Пераможцам падрыхтаваны падарункі
У рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!”, якая праходзіць з 10 па 29 снежня, супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць віктарыну. Удзельнічаць у ёй могуць як дзеці, так і дарослыя. Адказы варта прысылаць  да 21 снежня ўключна ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44. Першыя тры ўдзельнікі, якія дашлюць у райаддзел правільныя адказы, атрымаюць каштоўныя падарункі.
Пытанні для віктарыны:
1. Калі дома ў вас стаіць натуральная ёлка, што рабіць з іголкамі, якія перыядычна асыпаюцца?
– убраць, калі ёлка асыплецца поўнасцю;
– змятаць у адно месца і пакідаць побач з ёлкай;
– адразу ж прыбіраць, таму што іголкі надзвычай вогненебяспечныя;
– змятаць і складваць у мяшок побач з ёлкай.
2. Што не дапускаецца пры ўпрыгожванні ёлкі?
– упрыгожваць шклянымі цацкамі;
– выкарыстоўваць цацкі, якія могуць загарэцца;
– вешаць электрычныя гірлянды;
– карыстацца свечкамі;
– упрыгожваць ватай і каляровай паперай.
3. Якія правілы бяспекі неабходна за-хоўваць пры выкарыстоўванні бенгальскіх агнёў?
– нельга трымаць у руках;
–  запальваць ля ёлкі;
– класці іх адразу пасля выкарыстання на сурвэткі ці ручнікі;
– апускаць выкарыстаную бенгальскую свечку ў ёмістасць з вадой.
4. На колькі класаў падраздзяляюцца піратэхнічныя вырабы па ступені патэнцыяльнай небяспекі?
– 7 класаў;
– 5 класаў;
– 4 класы;
– 3 класы.
5. Піратэхніку якіх класаў небяспекі можна выкарыстоўваць самастойна?
– усіх класаў;
– 1-2 класаў;
– 1-3 класа;
– 1-4 класа.
6. Вырабы якога класа небяспекі можна выкарыстоўваць у памяшканнях?
– усіх класаў;
– увогуле нельга выкарыстоўваць у памяшканнях;
– 1-3 класа;
– 1 класа.
7. Ці існуюць абмежаванні ва ўзросце пры продажы піратэхнікі?
– не;
– прадаюць толькі асобам, якія дасягнулі 18 гадоў;
– не прадаюць пенсіянерам;
– забараняецца прадаваць дзецям да 14 гадоў.
8. Што трэба зрабіць у першую чаргу перад выкарыстаннем піратэхнікі?
– запаліць;
– пазнаёміцца з інструкцыяй;
– выбраць месца для запуску;
– сабраць “гледачоў”.
9. Дзе можна выкарыстоўваць піратэхніку?
– усюды: тут няма ніякіх абмежаванняў;
– побач з жылымі дамамі, пажаранебяспечнымі аб’ектамі; аўтамабільнымі стаянкамі, гаражамі, драўлянымі гаспадарчымі  пабудовамі;
– на адкрытых пляцоўках, свабодных ад дрэў і пабудоў;
– дома каля навагодняй ёлкі;
– на беразе вадаёма;
– запускаць з балкона.
10. Чаго нельга рабіць пры выкарыстанні піратэхнікі?
– насіць яе ў кішэнях;
– курыць пры рабоце з піратэхнікай;
– падпальваць;
– запускаць пры моцным ветры;
– накіроўваць у бок людзей;
– выкарыстоўваць па прамому прызначэнню;
– працаваць з ёй у стане алкагольнага ап’янення.
11. На якой адлегласці павінны знаходзіцца “гледачы” ў час запуску піратэхнічных вырабаў?
– не мае значэння;
– не бліжэй 5 метраў;
– не бліжэй 0 метраў;
– на максімальна бяспечнай адлегласці, якая ўказана на ўпакоўцы.
12. Якіх правілаў трэба прытрымлівацца пры рабоце з піратэхнікай?
– дзейнічаць у адпаведнасці з інструкцыяй;
– падпальваючы, нахіліцца над вырабам;
– падпальваць кнот на адлегласці выцягнутай рукі;
– трымаць запалены выраб у руках;
– даваць падпальваць дзецям.
13. Што рабіць, калі піратэхніка не спрацавала?
– падпаліць яшчэ раз;
– забраць выраб дадому;
– пачакаць некалькі хвілін, падысці да вырабу і, упэўніўшыся, што там нічога не тлее, не нахіляючыся над ім, перакласці ў вядро з вадой на некалькі гадзін;
– пачакаць некалькі хвілін, затым падысці і паглядзець, што адбылося; калі выраб не тлее, паспрабаваць запаліць кнот яшчэ раз.
Шумілінскі РАНС.
Надрукавана ў №99 ад 14.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *