Безопасный новый год. Советы специалистов МЧС

Бяспека Общество

Піратэхніка і яе ахвяры
Перад Новым годам і Ражаством  супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях звяртаюць асаблівую ўвагу жыхароў і гасцей нашага раёна на захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў час святочных дзён. Як паказвае вопыт папярэдніх гадоў, прычынай пажараў, якія адбыліся ў перыяд навагодніх святаў, нярэдка становіцца выкарыстанне піратэхнічных вырабаў або неасцярожнае абыходжанне з імі. У выніку людзі атрымліваюць апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасці. Ахвярамі неасцярожнасці становяцца не толькі дарослыя, але і дзеці. У перыяд святкавання папярэдняга навагодняга свята ў рэспубліцы пры выкарыстанні піратэхнікі адбылося 50 няшчасных выпадкаў.  50 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей,  атрымалі траўмы.
Нагадваем, што продаж  любых піратэхнічных вырабаў забараняецца непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў. У месцах рэалізацыі названых тавараў размяшчаецца інфармацыя аб забароне іх продажу непаўналетнім. Пры ўзнікненні спрэчкі пакупнік абавязаны прад’явіць дакумент, які пацвярджае ўзрост.
Згодна з арт. 23.48 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь парушэнне правілаў захоўвання і выкарыстання піратэхнічных вырабаў караецца штрафам у памеры да 10 базавых велічынь. За такое ж правапарушэнне, здзейсненае паўторна, пагражае штраф у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй піратэхнікі
За парушэнне заканадаўства  пажарнай бяспекі пры захоўванні і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў у адпаведнасці з арт. 23.56 КоАП для фізічных асоб прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь.
Калі ж вы парушаеце спакой грамадзян пры выкарыстанні піратэхнікі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў маюць права накласці штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Бацькам неабходна памятаць, што да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства могуць быць прыцягнуты дзеці, якія дасягнулі 14 гадоў.  Калі дзіцяці не споўнілася 14, то да адказнасці прыцягваюцца бацькі.
Райаддзел па надзвычайных сітуацыях віншуе ўсіх жыхароў раёна  з надыходзячым Новым годам і жадае, каб ніякія здарэнні і надзвычайныя сітуацыі не сапсавалі свята.
І. КРУКАЎ, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Калі загарэлася гірлянда…
Электрычнымі гірляндамі пры ўпрыгожванні ёлкі карыстаюцца ўсе. Вядома, пры гэтым ніхто не чакае надзвычайных сітуацый. Многія людзі, убачыўшы дым на ёлцы, не ведаюць, што рабіць.  Варта прытрымлівацца наступных правілаў:
– выключыць вілку з разеткі або адключыць электрычнасць у шчытку;
– вывесці з памяшкання людзей;
– выклікаць выратавальнікаў па тэлефоне 101;
– калі ўзгаранне невялікае, паспрабуйце справіцца з ім самастойна;
– паваліце ёлку на падлогу, каб полымя не падымалася ўверх;
– накрыйце шчыльнай тканінай;
– калі ёлка натуральная, для тушэння можна выкарыстоўваць ваду;
– калі ёлка штучная, ні ў якім разе нельга прымяняць ваду (у працэсе гарэння сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, а калі вада  трапіць на гарачую паверхню, то гэта прывядзе да распырсквання гарачых кропляў, а гэта значыць – да павелічэння плошчы гарэння). Варта патушыць полымя з дапамогай вогнетушыцеля або засыпаць агонь пяском;
– памятайце, што гарачыя палімеры вельмі таксічныя, яны выдзяляюць атрутныя рэчывы. Таму, калі з агнём не ўдалося справіцца на працягу першых хвілін, варта пакінуць памяшканне.
А. ЛЯВОНАЎ, інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *