14-15 декабря прошла акция против пьянства «Профилактика и ты»

Закон Общество

“Прафілактыка і ТЫ”
На фарміраванне законапаслухмяных паводзін, прывіццё нормаў здаровага ладу жыцця, духоўных і маральных каштоўнасцяў, мінімізацыю п’янства і алкагалізму была накіравана акцыя “Прафілактыка і ТЫ”, якая прайшла  14-15 снежня ва ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і ў нашым раёне.
Прыцягнуць увагу насельніцтва да праблем п’янства, растлумачыць  наступствы асацыяльных паводзін, здзяйснення правапарушэнняў. На гэтыя тэмы супрацоўнікі РАУС рабілі акцэнт пры выступленнях у працоўных калектывах, ва ўстановах адукацыі. Асаблівую ўвагу звярнулі на прычыны траўміравання людзей, пажараў, атручвання, крадзяжоў. Адзначылі, што большасць правапарушэнняў здзейснены асобамі ў нецвярозым стане.
Шмат увагі ўдзялялася і прафілактычнай рабоце з грамадзянамі, якія маюць значную запазычанасць па камунальных плацяжах. Як правіла, гэта асацыяльны кантынгент. Таму толькі гутаркамі тут не абышлося. Сумесна з раённай цэнтральнай бальніцай выдалі 12 накіраванняў на бясплатнае кадзіраванне грамадзян ад алкагольнай залежнасці. У гэты спіс трапілі і тыя, хто стаіць на прафілактычным уліку, за кім устаноўлены прэвентыўны нагляд.
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС падчас акцыі правялі вячэрнія  і начныя рэйды. А ў раённы аддзел завіталі на экскурсію  старшакласнікі СШ № 1, якім намеснік начальніка  РАУС Ю. А. Арлоў (на здымку) расказаў пра службу ў міліцыі.
Са старшакласнікамі правялі мерапрыемствы па прафарыентацыі, абмеркавалі магчымасць працаўладкавання ў час летніх канікулаў.
А. КАЗЛОЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *