В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Тавар канфіскавалі
У лістападзе г. г. на пагранічным пераходзе “Рэдзькі” Дубровенскага раёна  быў затрыманы аўтамабіль “Мерседэс-Бенц”, у якім жыхар Мінска ўвозіў у Беларусь з Расійскай Федэрацыі 52 тэлевізары, 82 мабільныя тэлефоны, 18 планшэтаў, не маркіраваных кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі. Тавар на суму амаль 800 мільёнаў рублёў канфіскаваны.
Праверак будзе менш
Звярстаны каардынацыйны план кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на першае паўгоддзе 2013 года,  размешчаны на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.  У план уключана 3935 праверак суб’ектаў гаспадарання вобласці – на 417 менш, чым было запланавана на адпаведны перыяд 2012 года. Супрацоўнікі Камітэта працуюць у адпаведнасці з планамі работы, інфармацыя аб змяненнях і парушэннях графікаў праверак  абнаўляецца штотыднёва на сайце Камітэта.
Па выяўленых у 2012 годзе фактах парушэнняў пры назначэнні і правядзенні праверак, выкананні каардынацыйных планаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 21 службовая асоба, у тым ліку за парушэнне парадку выканання каардынацыйных планаў – 6.
Ружовыя  акуляры?
Праверана эканомнае расходаванне  бюджэтных сродкаў, рацыянальнае выкарыстанне дзяржмаёмасці Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексам, падпарадкаваным  аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама. Адзначана, што Віцебскі ЦСК, маючы спартыўныя аб’екты міжнароднага ўзроўню (футбольнае поле з падагрэвам, спартыўная зала, лёгкаатлетычны манеж), не забяспечыў  рэгулярнае правядзенне спаборніцтваў адпаведнага ўзроўню, а спартыўныя збудаванні выкарыстоўваліся ў 2011 годзе на палавіну ад магчымай загрузкі, у бягучым годзе – на 70%.  Віцебскі гарвыканкам не кантраляваў тэрміны ўводу аб’екта “Комплекс стадыёна “Дынама” ў г. Віцебску па пр. Люднікава, 12”, пачатага  14 гадоў назад пры нарматыўнай працягласці будаўніцтва 30 месяцаў. У выніку Віцебскі ЦСК застаецца бюджэтнай установай і не арыентаваны на самаакупнасць.
ЦСК планавала  заніжаныя планавыя паказчыкі – і па даходах ад кафэ, і ад аўтастаянкі, не выконваюцца планы даходаў ад асноўных відаў дзейнасці – паслуг спартыўных збудаванняў. Шмат вакансій, асабліва турбуе той факт, што з пазабюджэтных сродкаў уведзена ўсяго адна штатная адзінка інструктара-метадыста.
Дырэктар установы не кантраляваў дзейнасць бухгалтэрыі, галоўныя бухгалтары часта мяняліся, на работу прымаліся людзі з няпэўнай рэпутацыяй. Так, галоўны бухгалтар на працягу 2010-2011 гг. прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці (да дробны крадзеж спіртных напояў з магазінаў, за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах). І як вынік – згодна са справаздачамі бухгалтэрыі, установа ажыццяўляла сваю дзейнасць у рэжыме прыбыткаў, на справе ж атрымлівалася, што ўстанова – стратная. Такія скажэнні былі дапушчаны і ў пазабюджэтнай дзейнасці. Між тым, установа, з’яўляецца аб’ектам незавершанага будаўніцтва, на працягу апошніх гадоў на гэтыя мэты не фінансуецца і не можа ў поўнай меры  выконваць функцыі цэнтральнага спартыўнага збудавання горада. Для таго ж, каб закончыць будаўніцтва ЦСК, патрэбна 4-5 мільярдаў рублёў.
Матэрыялы праверкі разгледжаны калегіяй КДК Віцебскай вобласці. Прынята пастанова, прыняты мерапрыемствы, закліканыя наладзіць больш эфектыўную дзейнасць Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №101 ад 21.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *