Слова на Божае Нараджэнне пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай айца Анджэя ЮХНЕВІЧА

Актуалии Духоўнае Общество

Набліжаецца час Божага Нараджэння, час, калі многія з нас засядуць за вігілійны стол, будуць пераломваць у далонях асвечаны хлеб – аплатак. З гэтай нагоды жадаю пераслаць кожнаму з вас – Дарагія Браты і Сёстры Хрысціяне – шчырыя жаданні.
Няхай гэты асаблівы час – Нараджэнне Езуса, напоўніць вашу штодзённасць святлом і надзеяй, а таямніца Віфлеемскай Ночы няхай пакажа нам, наколькі мы годныя ў вачах Бога. Няхай нас агорне радасць з таго, што Езус нараджаецца ў прастаце і шэрай звычайнасці, у акружэнні жывёлы, сена і простых людзей… Няхай гэта нас заахвоціць, дадасць адвагі і дапаможа адкрыць сэрцы, дзверы кватэр і дамоў, а таксама свае асяроддзі на прысутнасць Хрыста.
З надыходзячымі Вас святамі Божага Нараджэння і Новага 2013 Года!
.
Святочны распарадак Святой Імшы
24 снежня: 8.00, 24.00 – Шуміліна, 22.00 – Обаль, 22.00 – Мішкавічы;

25 снежня: 10.00 – Шуміліна, 11.30 – Мішкавічы, 13.00 – Обаль;

26 снежня: 12.00 – Мішкавічы, 18.00 – Шуміліна, 18.00 – Обаль.
Надрукавана ў №101 ад 21.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *