25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Шчыра віншуем вас з вялікім і светлым святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Праз тысячагоддзі і пакаленні святло Нараджэння Хрыстова сагравае чалавечыя сэрцы і ўказвае людзям шлях даверу, узаемапавагі і праўды. Гэтае радаснае сямейнае свята, сагрэтае запаветамі любві і згоды, дорыць мільёнам людзей веру і надзею.
Ціхая калядная ноч, асветленая Віфлеемскай зоркай, дапамагае людзям стаць бліжэй адзін да аднаго, забыць крыўды і адкрыць сэрцы насустрач дабру. Таму ў свята Нараджэння Хрыстова мы стараемся быць разам з самымі дарагімі і блізкімі нам людзьмі. І вельмі хацелася б, каб пачуццё такога адзінства суправаджала нас не толькі ў вялікія святы, але і ў будні.
Дарагія сябры! Няхай светлая атмасфера Нараджэння Хрыстова заўсёды пануе ў вашых дамах, дапамагае захаваць самыя галоўныя скарбніцы – душэўны пакой, добрае самаадчуванне дзяцей і блізкіх, узаемапавагу, дружбу і вернасць, уменне прабачаць і цаніць жыццё. Няхай ніколі не пакідае ўсіх нас любоў да бліжняга і надзея на шчаслівае будучае.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №101 ад 21.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *