22 декабря – День энергетика

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі энергетычнай сістэмы раёна, ветэраны галіны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Складана пераацаніць значэнне энергетыкі ў нашым жыцці. Ад яе залежыць жыццяздольнасць усіх іншых галін эканомікі, а таксама камфорт, цяпло і святло ў дамах людзей.
Упэўнены, што ў энергетыцы раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія маюць высокую кваліфікацыю, здольныя рашаць складаныя паўсядзённыя задачы.
Дарагія сябры, у гэты святочны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу ганаровую і самаахвярную працу.
Няхай добры настрой і ўпэўненасць ва ўласных сілах будуць гарантыяй поспеху ў вашай рабоце.
Надрукавана ў №101 ад 21.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *