Специалисты Центра гигиены и эпидемиологии выявили нарушения в половине проверенных объектов

Закон Официально

Да парадку далёка
Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд за выкананнем патрабаванняў санітарных норм і правілаў пры рэалізацыі харчовых прадуктаў на прадпрыемствах гандлю, за навядзеннем парадку на зямлі. У жніўні спецыялісты РЦГЭ праверылі 15 прадпрыемстваў гандлю, выявілі парушэнні патрабаванняў санітарных правілаў і норм у 47% выпадкаў. Тавары з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці, без маркіровачных ярлыкоў, без захавання тэмпературнага рэжыму рэалізоўваліся ў магазіне г. п. Обаль райспажыўтаварыства. Не добраўпарадкавана (ступенькі пры ўваходзе ў магазін зламаныя, фасад патрабуе абнаўлення) тэрыторыя магазіна ў аграгарадку Слабада. Практычна ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства ў сувязі з анамальна спякотным надвор’ем не выконваўся тэмпературны рыжым у гандлёвых залах, а ў магазіне № 17 наогул усё лета не працавала халадзільнае абсталяванне.
Работнікі РЦГЭ правялі маніторынг месцаў адпачынку: азёр Будавесць, Мошна, Лескавічы, Шумілінскае. У якасці станоўчага прыкладу можна прывесці пляж возера Будавесць, які знаходзіцца на тэрыторыі ДАЦ “Дружба”. Добраўпарадкаванне астатніх далёкае ад ідэальнага.
К. АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Опубликовано в №70 от 10.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *