Пошли в детсад – пора учить правила дорожного движения

Бяспека Семья

Па дарозе ў дзіцячы сад
У некаторых краінах (Англія, Японія, Фінляндыя) абучэнне дзяцей у школах Правілам дарожнага руху адышло на другі план. Гэтаму дзіця найперш вучаць у сям’і, у дзіцячым садку. У Фінляндыі, напрыклад, бацькам, дзеці якіх наведваюць дзіцячы садок, паказваюць слайды правільных і няправільных паводзін на дарозе і просяць на працягу месяца адпрацоўваць з дзецьмі тую ці іншую звычку. Дарога з дзецьмі ў дзіцячы сад і дадому  – ідэальна падыходзіць не толькі для таго, каб даваць веды, але і каб фарміраваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на вуліцы. Памылкова думаць, што дзяцей трэба вучыць правілам бяспечнага руху гадоў з пяці-шасці, калі яны рыхтуюцца пайсці ў школу. Гэту вучобу варта пачынаць значна раней – з 1,5-2 годзікаў.
Варта прывучыць дзіця пераходзіць з хуткага кроку або нават бегу на размераную хаду пры пераходзе вуліцы. Пры гэтым трэба растлумачыць дзіцяці, што калі чалавек бяжыць, то ён па баках не глядзіць. Павярнуць галаву на бягу цяжка і  небяспечна – можна ўпасці. А ў час хадзьбы  чалавек можа без цяжкасці павярнуць галаву і направа, і налева.
Самая небяспечная звычка дзяцей – выхад з-за перашкаджаючых агляду прадметаў. На вуліцы гэта можа быць аўтамабіль, грузавік, аўтобус. Кожнае трэцяе дзіця з ліку пацярпелых выбегла на дарогу з-за стаячага аўтамабіля. Кожнае сёмае дзіця трапіла пад колы машыны, калі выбегла спераду аўтобуса, кожнае дваццатае – калі выбягала на дарогу ззаду стаячага аўто.
Дзіця павінна зразумець і ацаніць вялікую небяспеку ад любых прадметаў, якія перашкаджаюць бачнасці на дарозе. Вуліца для маленькага чалавека  – гэта складаны свет, поўны небяспекі.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *