«Переобуй» машину на зиму!

Бяспека Вопрос-Ответ Закон

Які штраф за “лысыя” шыны?
У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар райцэнтра П. І. Сямёнаў і папрасіў растлумачыць, які ж штраф пагражае тым аўтааматарам, хто на асабістым аўтамабілі не пераабуў зімовыя шыны.
Гэтае пытанне мы адрасавалі старшаму дзяржаўтаінспектару ДАІ РАУС В. М. Бурлакову. “Вадзіцелям рэкамендуецца на зіму пераабуваць машыну ў зімовыя шыны. Але ж калі на легкавушцы летнія шыны ў добрым стане, то за гэта не прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Вадзіцелі прыцягваюцца да адказнасці толькі за «лысыя» колы ў тых выпадках, калі вышыня малюнка на пратэктары ў легкавых аўтамабілях менш чым 1,6 мм, у грузавых – 1 мм, у аўтобусах – 2 мм, у мапедах і матацыклах – 0,8 мм, – патлумачыў Віктар Мікалаевіч. – У такім разе наступае адміністрацыйная адказнасць. Згодна з арт. 18.12, ч. 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь. Калі ж такое правапарушэнне дапушчана паўторна на працягу года, то штраф складзе ад дзвюх да пяці базавых велічынь. Але ж справа не ў штрафах. Як паказвае статыстыка, менавіта летнія шыны ў час галалёдзіцы і снегападаў з’яўляюцца асноўнай прычынай ДТЗ. Важна памятаць, што зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна  паляпшаюць кіраванне аўтамабілем у зімовых умовах”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *