19 студзеня – Дзень выратавальніка

Актуалии Официально

Паважаныя выратавальнікі Шумілінскага раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша работа – гэта штодзённая перамога па выратаванні жыццяў людзей,  матэрыяльных каштоўнасцей. Нягледзячы на выхадныя і святы, на складаныя ўмовы надвор’я, вы гатовы адправіцца на вырашэнне самых цяжкіх задач, неаднаразова даказваючы бездакорнае выкананне свайго службовага абавязку.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу, за тое, што вы заўсёды стаіце на абароне самага дарагога і каштоўнага – чалавечага жыцця.
Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, вытрымкі, смеласці, сілы духу, поспехаў у рашэнні пастаўленых задач.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *