Выпускнику школы. Если хочешь работать в милиции

Молодёжь Образование

І ты можаш стаць міліцыянерам
Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў органаў унутраных спраў у Беларусі ёсць дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь. Сюды могуць паступаць асобы, якія дасягнулі ў годзе паступлення 17-гадовага ўзросту, маюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю і прайшлі прафесійны адбор.
У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь існуе восем факультэтаў (міліцыі, следча-экспертны, крымінальна-выканаўчы, завочнага абучэння, права, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, давузаўскай і прафесійна-арыентацыйнай работы). Тут 19 кафедраў, цэнтральная бібліятэка з двума філіяламі, 15 страявых падраздзяленняў, медыцынская і іншыя службы.
Курсанты навучаюцца на бюджэтнай аснове, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, медыцынскае забеспячэнне, выплата стыпендыі). Пасля заканчэння вучобы курсантам выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору з кваліфікацыяй “юрыст”.
У 2012 годзе прахадны бал па факультэту міліцыі ( спецыяльнасць правазнаўства) склаў 160 балаў (конкурс 1:2,5), па спецыяльнасці эканамічнае права – 204 (конкурс 1:4). Па следча-экспертнаму факультэту па спецыяльнасці правазнаўства – 145 (конкурс 1:1), па спецыяльнасці судовая экспертыза – 222 (для юнакоў) і 304 (для дзяўчат).
Установа адукацыі “Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь” рыхтуе юрыстаў вышэйшай кваліфікацыі па наступных спецыяльнасцях: адміністрацыйна-прававая дзейнасць, аператыўна-вышуковая дзейнасць. У каледж прымаюцца толькі хлопцы. Паступаць можна не толькі пасля заканчэння школы, але і пасля вучылішча, тэхнікума. У канцы вучобы курсантам прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант міліцыі”.
У мінулым годзе прахадны бал па спецыяльнасці правазнаўства (спецыялізацыі аператыўна-вышуковая дзейнасць) склаў 145 балаў (конкурс 1:3), па спецыяльнасці адміністрацыйна-прававая дзейнасць – 128 (конкурс 1:2,5).
Па пытаннях паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў неабходна звяртацца ў групу кадраў РАУС (г.п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, каб 11) па тэлефоне 4-17-62.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *