В Комитете госконтроля: про «золотую» карету скорой помощи и просроченные колбасы в «Веже» и «Смаке»

Вестник Комитета госконтроля

“Залатая” карэта хуткай дапамогі
Гісторыя закупкі, пра якую пойдзе гаворка. пачалася яшчэ ў чэрвені 2011 года. Упраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прыняло рашэнне закупіць для патрэб устаноў аховы здароўя вобласці 88 аўтамабіляў. Аднак на закупку такой партыі ў абласным бюджэце грошай не знайшлося. Нягледзячы на гэта, цэнтралізаваным гаражом абласнога ўпраўлення заяўка на правядзенне працэдуры закупкі была накіравана ў дзяржаўнае аб’яднанне “Белрэсурсы”.
У верасні 2011 года камісія ДА “Белрэсурсы” выбрала пераможцам конкурсу СТАА “Грандыскар” (рэзідэнт СЭЗ “Віцебск”) з цэнамі, вызначанымі ў беларускіх рублях (за рэанімабіль – 782,5 мільёна рублёў, за аўтамабіль хуткай дапамогі – 463,1 мільёна). Аднак з пераможцам конкурсу  ў адведзеныя 30 дзён дагавор пастаўкі заключаны не быў. Пры гэтым у лістападзе 2011 года на адрас цэнтралізаванага гаража  “Белрэсурсы” двойчы накіроўвала лісты з інфармацыяй, што правядзенне закупкі эканамічна нявыгаднае, што маюцца пастаўшчыкі з больш прымальнымі цэнамі на аўтамабілі.
У Віцебску была створана камісія, якая павінна была рашыць пытанні паставак па больш нізкіх цэнах. Аднак гэтага не атрымалася: камісія, насуперак заканадаўству, прыняла новыя, вельмі высокія цэны СТАА “Грандыскар”, завышаныя на рэанімабіль на 377,5 мільёна. На аўтамабіль хуткай дапамогі – на 221,9 мільёна рублёў.  Тады ж належала адмовіцца ад такіх умоў закупкі і правесці новую працэдуру.
Тады ж з’яўляецца загад упраўлення аховы здароўя, у якім прадпісвалася ў раёнах самім закупіць аўтамабілі за кошт мясцовых бюджэтаў у СТАА “Грандыскар”. Такі загад супярэчыў парадку цэнтралізацыі дзяржзакупак.
Ход закупак у поле зроку Камітэта трапіў падчас маніторынгу ў чэрвені 2012 года. Адразу ж былі падключаны супрацоўнікі  МУС, такім чынам удалося папярэдзіць далейшае незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў у суме 29,5 мільярда рублёў. Адзначана таксама, што СТАА “Грандыскар” у маштабах 46 пастаўленых аўтамабіляў “прысвоілі” больш за 800 мільёнаў рублёў.
Для вяртання сродкаў бюджэту  былі спынены далейшыя разлікі ўстаноў аховы здароўя з пастаўшчыком больш чым на 1,2 мільярда рублёў.
Выяўлены факты недаўкамплектавання аўтамабіляў. Адзначана, што агульны кошт 46 аўтамабіляў быў незаконна завышаны на 3,6 мільярда рублёў. Зараз страты бюджэту 3,6 мільярда вернуты вінаватымі асобамі. Працягваецца следства. Вядзецца прэтэнзійная работа.
У гандлі не ўсё нармальна
Праведзены аналіз кантрольных мерапрыемстваў Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці на спажывецкім рынку за 2012 год. Ва ўсіх 159 правераных суб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання  ўстаноўлены парушэнні заканадаўства. Пераважна яны датычацца захавання якасці тавараў. У выніку забаронена для продажу тавараў на суму 81,8 мільёна рублёў. Далей ідзе незахаванне асартыментнага мінімуму, парушэнні санітарных нормаў і правілаў, адсутнасць належнай інфармацыі пра тавары.
Напрыклад, у адным з магазінаў г. Навалукамля  ў халадзільнай вітрыне дабраякасная харчовая прадукцыя ляжала побач з той, у якой сышоў тэрмін прыгоднасці. Не было парадку ў складскіх памяшканнях.
Нямала заўваг было выказана кіраўніцтву ПГУП “Брут” (г. п. Шуміліна). У магазінах “Вежа” і “Смак” не забяспечылі захаванне патрабаванняў санітарыі і правілаў гандлю. У “Вежы” дапусцілі ў продаж каўбасы вараныя і сасіскі з прайшоўшым тэрмінам рэалізацыі. Па той жа прычыне быў зняты шэраг тавараў у магазіне “Смак”. У адной халадзільнай вітрыне “Смака” побач ляжала дабраякасная прадукцыя і тая, у якой сышоў тэрмін продажу, у другой – сырая харчовая прадукцыя з гатовай да ўжывання. У складзе магазіна тавары ляжалі прама на падлозе, без паддонаў, падтаварнікаў ці стэлажоў.
Продаж тавараў з сышоўшым тэрмінам  дазваляюць і ў магазіне № 1 ААТ “Аршанскі малочны камбінат”.
На пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні арганізацыі гандлю ў вёсках. Вынікі праверак разгледжаны на пасяджэннях праўлення аблспажыўсаюза і раённых спажывецкіх таварыстваў.
Нямала пытанняў па рознічнаму гандлю і імпарту тавараў для дзяцей. Тыя, хто пастаўляе на нашы рынкі тавары кітайскай вытворчасці, усяляк спрабуюць схітраваць, увесці ў зман кантралюючыя органы, якія выдаюць дакументы на якасць. Напрыклад, у магазіне ТДА “Дом гандлю” (г. Полацк) у продажы быў дзіцячы абутак вытворчасці Кітай, у якім згодна з этыкеткай і маркіроўкай матэрыял падкладкі быў нібыта з натуральнай скуры, на справе ж – са звычайнага тэкстылю.
Па выніках праверак у 2012 годзе ў сферы гандлю і бытавога абслугоўвання да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 429 чалавек (штрафы на суму 113,5 мільёна рублёў), да дысцыплінарнай – 316 чалавек, у тым ліку звольнена 8.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.