Перавозкі пасажыраў: бяспечна і легальна! Нядаўна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях пасажырскіх перавозак. Былі ўзняты важныя і злабадзённыя пытанні, якія актуальны як для краіны ў цэлым, так і для нашага раёна ў прыватнасці. Вось што аб гэтым думаюць шумілінцы. «У дзяржавы да гэтай сферы ёсць два простыя патрабаванні. Першае – бяспека людзей. Такім відам транспарту карыстаюцца многія нашы грамадзяне і госці краіны. Другое – легальная праца перавозчыкаў. Таму што выручку заніжаюць, хаваюць, у канвертах зарплаты плацяць, падаткі не плацяць у шалёных памерах.Самае страшнае, што нелегалы наўмысна сыходзяць ад патрабаванняў бяспекі, якія прад’яўляюцца да рэгулярных перавозчыкаў: наяўнасць неабходнай кіроўчай катэгорыі і стажу. Людзей возяць усе, хто хочуць, а потым дзікія аварыі. Стажу няма, катэгорыі няма, допуску ў рэйс няма, тэхагляду няма, рэжым працы і адпачынку не выконваецца. Бамбяць з раніцы да вечара гэтыя вадзіцелі. Таму што гэта ж грошы для гаспадара. Такое стаўленне да справы рана ці позна прывядзе да трагедыі». Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Мікалай Гаралевіч, начальнік ДАІ РАУС: – Перш за ўсё перавозкі пасажыраў павінны быць бяспечнымі. Вядома, мабільнасць і хуткасць сёння важныя, але на першым плане павінна быць бяспека людзей. Выклікаючы таксі, людзі не задумваюцца, цвярозы вадзіцель ці не, працуе легальна ці не. І ў нашым райцэнтры хапае нелегалаў. Дзяржаўтаінспектары прыпыняюць вадзіцеля, які вязе пасажыраў, аднак апазнавальнага знака таксі на аўто няма, вось і паспрабуй здагадайся, што гэта нелегальны перавозчык. Поўнасцю згодны з Кіраўніком дзяржавы, што павінны быць “адзіныя для ўсіх правілы гульні” – перавозчыкі павінны знаходзіцца ў адзіным рэестры і працаваць у аднолькавых умовах. Калі вадзіцелі зарэгіструюцца ва ўстаноўленым парад-ку, то будуць праходзіць допуск да рэйсу на аўто з пройдзеным тэхаглядам і адпаведнай вадзіцельскай катэгорыяй, будзе захоўвацца рэжым працы і адпачынку. […]
Продолжить чтение