Новости Шумилинского района

“Памяць” ацанілі высока У Мінску прайшоў 15-ы рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці  Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Гонар Віцебскага ўпраўлення абараняў і старшы пажарны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Кійко. Віктар выканаў сваю кампазіцыю “Памяць” у стылі рэп. Журы прысудзіла нашаму земляку другое месца ў намінацыі “Аўтарская песня”. Шчыра віншуем Віктара Кійко з узнагародай […]

Продолжить чтение

Деревня Лежни в Шумилинском районе такого ещё не видела

Інтэрнэт у Ляжнях Нядаўна пасля правядзення працяглых высоказатратных мантажных работ Інтэрнэт прыйшоў у вёску В. Ляжні. Раённыя сувязісты запрасілі вяскоўцаў на дэманстрацыю паслуг, якія сталі даступнымі і якімі яны цяпер могуць карыстацца,  — гэта высокаскарасны інтэрнэт ByFly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Па словах начальніка раённага вузла электрычнай сувязі Юрыя Маскалькова, недзе каля 30 заявак на […]

Продолжить чтение

В городском парке Шумилино готовится к открытию мини-кафе «Клякса»

Моладзь чакае адкрыцця “Кляксы” Ля кафэ “Клякса” ў гарадскім парку, якое не падавала прыкмет жыцця некалькі гадоў, зараз ажыўлена. Тут з’явіўся новы гаспадар – райспажыўтаварыства і зараз поўным ходам ідзе рамонт. Унутры кафэ рамантуе будаўнічая брыгада райспажыўтаварыства: аднаўляюць сцены і столь, праводзяць каналізацыю. Наводзяць парадак і звонку. “Наша задача – разраўняць пляцоўку, а потым пакласці […]

Продолжить чтение

Шумилинские районные новости

Гімназісты У пачатку чэрвеня прайшлі ўступныя іспыты для паступлення ў 5 клас раённай гімназіі. З 15 вучняў сельскіх школ, якія жадалі паступіць у прэстыжную ўстанову, паспяхова вытрымалі іспыты 12.   Для жадаючых прадоўжыць вучобу ў гімназіі ў 6-10 класах іспыты пройдуць у жніўні. Райгаз: праца і адпачынак У наступныя выхадныя, 22-24 чэрвеня, на базе ДАЦ “Дружба” […]

Продолжить чтение

Шумилинские районные новости

Другія ў вобласці Каманда раённага аддзела ўнутраных спраў заняла другое месца на чэмпіянаце Віцебскай вобласці арганізацыйнай структуры БФСГ “Дынама” па самба сярод калектываў фізічнай культуры другой групы. У спаборніцтвах бралі ўдзел маладыя супрацоўнікі РАУС: оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Анатоль Данчанка і інспектар дарожна-патрульнай службы дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрый Навіцкі. На рахунку міліцыянераў такая перамога […]

Продолжить чтение

В последний день учебного года все первокласники сельских школ Беларуси получили в подарок футбольный мяч

“Падары футбольны мяч” Сапраўдным упрыгажэннем  сёлетніх “апошніх званкоў” у сельскіх школах стала акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”, якую праводзіла асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта Імпэкс Брэст”. Першакласнікам усіх сельскіх школ Беларусі, а гэта больш за 18 тысяч чалавек,  быў уручаны футбольны мяч. У нашым раёне на ўрачыстых […]

Продолжить чтение

В сельскохозяйственных предприятиях Шумилинского района идёт уход за посевами, ведётся заготовка кормов

Першы ўкос Усе гаспадаркі раёна прыступілі да першага ўкосу.  Усяго трэба скасіць 12600 гектараў, нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву 29,6 кармавой адзінкі травяністых кармоў. А па раёне трэба нарыхтаваць 33 тысячы тон кармавых адзінак.  У ”Прыдзвінскім” і “Шумілінскім райаграсэрвісе” пачалі закладваць сянаж, у “Лаўжанскім” і “Прыазёрным міры” – прасаваць сена. На днях да гэтай работы […]

Продолжить чтение

Новый реанимобиль поступил в Шумилинскую районную больницу

Рэамабіль У пятніцу ў цэнтральную раённую бальніцу паступіў адзін з самых сучасных рэамабіляў. Новы аўтамабіль набыты бальніцай за кошт сродкаў раённага бюджэту. Рэамабіль аснашчаны самым сучасным медыцынскім абсталяваннем (электракардыёграф, дыфібрылятар, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, апарат для падачы кіслароду і інш.). Як адзначыў галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў, на рэамабілі будуць працаваць урачы-рэаніматолагі і кардыёлаг. […]

Продолжить чтение

Шумилинцы участвовали в праздновании 1150-летия Полоцка

Шумілінцы – на свяце ў Полацку 25-26 мая ў святкаванні 1150-й гадавіны з дня ўтварэння Полацка прынялі ўдзел і шумілінцы. Прадставілі свой раён годна, лічыць галоўны спецыяліст  аддзела культуры райвыканкама  В. Г. Навіцкая. З густам быў прыбраны “Шумілінскі панадворак”,  прыгожыя выставы, стравы з беларускай нацыянальнай кухні.  Ну, і вядома, песні, песні, песні. Выступалі артысты з […]

Продолжить чтение

На областной «Зарнице» команда Шумилинского района вошла в призовую тройку

Лаўжанцы – у тройцы лепшых У канцы мінулага  тыдня ў Віцебску прайшла абласная ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”. За перамогу змагаліся   24 каманды. Гонар нашага раёна абараняла каманда Лаўжанскай школы, якая ўпэўнена выйграла раённыя спаборніцтвы. Нашы землякі вельмі годна глядзеліся ва ўсіх конкурсах, не быў “правалены” ніводны з этапаў. Ва ўпартай барацьбе Лаўжанская школа заваявала трэцяе месца. […]

Продолжить чтение

В Шумилинском районе стартовала косовица

Стартавала касавіца 23 мая ў раёне стартавала касавіца. Першымі да яе прыступілі “Шумілінскі райаграсэрвіс”  і “Прыазёрны мір”. Касавіца пачалася з падкосаў пашаў, разам з тым косяць траву і для нарыхтоўкі сенажу. Па словах спецыялістаў райсельгасхарчу, з 28 мая ўсе гаспадаркі раёна ўключаюцца ў корманарыхтоўку. Усяго першым укосам у раёне трэба скасіць 12512 гектараў травы. Сенажу […]

Продолжить чтение

Районные новости

Lada-21144 – у сельвыканкамы Цудоўны падарунак зрабіў абласны бюджэт Каўлякоўскаму і Лаўжанскаму сельвыканкамам. Менавіта гэтыя сельвыканкамы на змену старэнькім Жыгулям атрымалі новыя машыны маркі Lada-21144 коштам па 66 з паловай мільёнаў рублёў. Гэтыя тэхнічныя абноўкі, безумоўна, будуць спрыяць  больш цеснаму супрацоўніцтву мясцовай улады з насельніцтвам. Аліна КАНСТАНЦІНАВА. Тэхніка СФГ “Крыніца” закупіла “Амкадор” і раскідвальнік цвёрдых […]

Продолжить чтение

В Шумилино прошёл конкурс парикмахеров

Спаборнічаюць цырульніцы На мінулым тыдні ў КУП БАН у пяты раз прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод цырульніц.  У конкурсе, які быў арганізаваны адміністрацыяй і прафкамам КУА БАН, аддзелам па справах моладзі райвыканкама і райкама ГА БРСМ, спаборнічалі шэсць канкурсантак. Усе ўдзельніцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.

Продолжить чтение

Школьные новости: В Шумилинской СШ №1 пели и читали, а в Обольской СШ чистили берега реки

“Гучыць раманс з журбою і святлом” Заўжды вельмі цікава праходзіць тыдзень рускай літаратуры ў сярэдняй школе № 1 г. п. Шуміліна. Рыхтуюцца самыя розныя мерапрыемствы, якія абавязкова носяць і забаўляльны, і пазнавальны характар. У мінулую сераду давялося завітаць на літаратурна-музычную вечарыну па тэме “Гучыць раманс з журбою і святлом”. Сцэнарый менавіта такой тэматыкі старшакласнікам прапанавала […]

Продолжить чтение

Призёрами областных соревнований стали обольские борцы и шумилинские биатлонисты

Грэка-рымская барацьба У Віцебску прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці А. Гараўца. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Першае месца ў вагавой катэгорыі 59 кг заваяваў Уладзіслаў Грачухін, другімі на турніры сталі Мікіта Малашэнка (35 кг), Ягор Ганушчанка (38 кг) і Аляксандр Храмцоў (47 кг), трэцяе месца ў […]

Продолжить чтение