1 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага будынка Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў

Запрашаем на адкрыццё школы мастацтваў 1 верасня ў 14.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага будынка Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Піянерскай, 4. Надрукавана ў №66 ад 29.08.2014 г.

Продолжить чтение

Малебен на пачатак навучальнага года пра Божую дапамогу вучням

Малебен на пачатак навучальнага года пра Божую дапамогу вучням 31 жніўня ў храме Афанасія Брэсцкага адбудзецца малебен аб вучнях. Па традыцыі праваслаўная царква на пачатку навучальнага года праводзіць малебны, «каб Гасподзь дараваў нашчадкам дух прамудрасці і розуму, каб яны маглі разумець і помніць добрае і карыснае вучэнне”. На малебен пажадана прыходзіць усёй сям’ёй, каб усім […]

Продолжить чтение

Педагогі Шумілінскага раёна падвялі вынікі мінулага навучальнага года, акрэслілі задачы на перспектыву

Працаваць на максімум магчымасцяў вучня 27 жніўня прайшла традыцыйная штогадовая канферэнцыя, на якой педагогі Шуміліншчыны падвялі вынікі мінулага навучальнага года, акрэслілі задачы на перспектыву. У рабоце канферэнцыі бралі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Л. М. Сцяпанаў, намеснік старшыні райвыканкама […]

Продолжить чтение

Дэмаграфія Шумілінскага раёна ў ліпені 2014 года

Дэмаграфія Шумілінскага раёна ў ліпені 2014 года Віншуем з нараджэннем! У ліпені нарадзіліся: Бельская Яўгенія (Обаль); Бічан Дзіяна (Язвіна); Грыгор’еў Мацвей (Шуміліна); Дзерман Яраслаў (Башні); Доўгань Цімафей (Обаль); Драздова Карына (Шуміліна); Ільіна Ульяна (Светласельскі); Камыш Леанід (Амбросавічы); Курачова Вікторыя (Обаль); Максімава Аляксандра (Язвіна); Маркіянаў Дзяніс (Светласельскі); Марозава Валерыя (Мікіціха); Обадава Марыя (Обаль); Пакроўская Караліна (Шуміліна); […]

Продолжить чтение

28 жніўня праваслаўныя вернікі Шумілінскага раёна адсвяткавалі Успенне Прасвятой Багародзіцы

“У храм трэба ісці з чыстай душой” Учора, 28 жніўня, праваслаўныя  вернікі адсвяткавалі Успенне Прасвятой Багародзіцы.  Згодна з  паданнем апосталы розных краін сабраліся ў Іерусаліме, каб развітацца з Дзевай Марыяй і пахаваць яе. Гэта прастольнае свята асаблівае для храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў Пабедзе, дзе адбылася святочная літургія. Мы наведалі царкву напярэдадні, калі тут  ішла […]

Продолжить чтение

Трэнер Салапаеў дае дарогу ў вялікі біятлон

Трэнер Салапаеў дае дарогу  ў вялікі біятлон Сёння ў трэнера па біятлоне Генадзя Мікалаевіча Салапаева юбілей. З гэтай нагоды хочацца сказаць некалькі шчырых слоў у адрас юбіляра. Генадзь Салапаеў сапраўдны энтузіяст сваёй справы, бязмежна ўлюблёны ў біятлон. Здаецца, пра гэты від спорту ведае ўсё, хаця сам так не лічыць. Генадзь Мікалаевіч пастаянна ў пошуку новых, […]

Продолжить чтение

Яшчэ раз пра грыбочкі

Яшчэ раз пра грыбочкі Паласавацца грыбамі любяць усе: і смачна, і сытна. А да таго ж яшчэ і вельмі карысна. Вугляводы, якія ўтрымліваюцца ў грыбах, маюць форму глікагену (жывёльнага крухмалу), якога няма ў раслінах. Бялкоў у грыбах больш, чым у мясе, а таксама яны ўтрымліваюць спецыяльныя рэчывы, што перашкаджаюць назапашванню халестэрыну. Лекавыя ўласцівасці грыбоў здаўна […]

Продолжить чтение

Прымерце касцюмчык у школу

Прымерце касцюмчык у школу Адна справа падрыхтаваць дзіця да школы ў горадзе і райцэнтры, дзе і магазінаў многа, і рынкаў. Абы грошы былі. Іншая справа купіць усё неабходнае да школы ў аграгарадках. Ці магчыма гэта зрабіць у адным прамысловым магазіне райспажыўтаварыства? Так, магчыма, скажуць многія  з тых бацькоў, якія жывуць у  Мішневічах. У аграгарадку прасторны […]

Продолжить чтение

Служба ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

Служба ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы 28 жніўня ў чацвер у Пабедскай Свята-Успенскай царкве адбудзецца вялікая святочная служба ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Пачатак службы ў 9.00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя! Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.

Продолжить чтение

Георгіеўскі кавалер Аляксей Лапо

Георгіеўскі кавалер Аляксей Лапо Можна зноў і зноў спрачацца, каму яна была патрэбная  Першая сусветная вайна, але тое, што яна ўпісала сваю адметную старонку ў гісторыю Беларусі і беларусаў, неаспрэчна. Бо яна не проста ўцягнула  ў свой вір 38 дзяржаў, паўтара мільярда чалавек, але і  крывавымі хвалямі захліснула беларускую зямлю, перакроіла яе, скалечыла, слязамі і […]

Продолжить чтение

Фінансавая граматнасць і замежная валюта

Фінансавая граматнасць і замежная валюта Замежную валюту можна купіць у абменным пункце. Гэта такое падрадзяленне банка, дзе адну валюту мяняюць на другую. Банкаўскія абменныя пункты могуць знаходзіцца не толькі ў саміх банках, але і ў магазінах, на рынках, у бізнес-цэнтрах, гасцініцах і г. д. У кожнай валюты ёсць курс. Прасцей кажучы, гэта кошт грошай адной […]

Продолжить чтение

“Увага – дзеці!”

“Увага – дзеці!” За студзень-ліпень бягучага года ў рэспубліцы ў дарожна-транспартных здарэннях загінула 20 дзяцей, 227 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Як паказвае жыццё, штогод у жніўні-верасні пачашчаюцца выпадкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, таму з 25 жніўня па 5 верасня  праводзіцца спецыяльная комплексная акцыя “Увага – дзеці!” Неспакойна на дарогах  і ў Віцебскай вобласці: сёлета зарэгістравана […]

Продолжить чтение

Гандляры і сарамліўцы

Гандляры і сарамліўцы Гандаль – рамяство даўняе.  Чамусьці купцы ўяўляюцца нам тоўстымі і сытымі. Як у фільмах. Такі стэрэатып. І яго нічым, напэўна, не вынішчыць у нашай свядомасці. Гэты стэрэатып шкодны. І не толькі таму, што ён у корані няправільны, а і яшчэ – ён зрабіў, па ўсім відаць, свой адмоўны ўплыў на характар і […]

Продолжить чтение

Адкрываецца паляванне на бабра і выдру

Адкрываецца паляванне на бабра і выдру Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 1 верасня па 31 сакавіка ў светлы час сутак адкрываецца паляванне на бабра і выдру. Спосабы палявання: ружэйны з засады, з падыходу. Дазволены наступныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая […]

Продолжить чтение

Страхавыя ўзносы: сутнасць і значэнне

Страхавыя ўзносы: сутнасць і значэнне Раённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на неабходнасць прыняць меры па забеспячэнні своечасовага і поўнага пералічэння абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў Фонд, а таксама пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці. Згодна з заканадаўствам права на выплаты са сродкаў дзяржаўнага […]

Продолжить чтение