В Шумилинском музее проходит выставка средневекового оружия и доспехов

Зброя і даспехі У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 14 красавіка праходзіць выстава зброі і даспехаў. Тут можна ўбачыць абарончае і наступальнае ўзбраенне 10-16 стагоддзяў, якое выкарыстоўвалі нашы продкі. Напрыклад, мячы, суліцы, кінжалы, шаблі, булавы, ваенныя шчыты, а таксама шлемы розных відаў. Выставу арганізаваў тэатр гістарычнага касцюма з Полацка “Полацкі звяз”. Тэатр існуе дзесяць гадоў і […]

Продолжить чтение

В организациях Шумилинского района прошёл День информирования

Нарошчваць аб’ёмы, павышаць зарплату да 4 мільёнаў 15 сакавіка ў шэрагу працоўных калектываў раёна прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, кіраўнікамі і спецыялістамі раённых службаў. Інфармацыйна-прапагандысцкая група нумар адзін пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама У. П. Кураннога сустрэлася з працаўнікамі “Шумілінскай ПМК-70”. Размова была шчырай, кіраўнік раёна не абмежаваўся нейкай адной тэмай, ён павёў гаворку па комплексу […]

Продолжить чтение

Кому положен льготный кредит на жильё

Льготны крэдыт на жыллё Указам № 13 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 6 студзеня 2012 года  “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” устанаўліваюцца ўдакладненыя ўмовы прадастаўлення грама-дзянам льготных крэдытаў. Права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для мнагадзетных сем’яў; грама-дзян, якія жывуць у памяшканнях, прызнаных непрыгоднымі для пражывання; грамадзян, […]

Продолжить чтение

Семинар идеологов Шумилинсокго района прошёл в ОАО «АгроБоровинка»

На  базе  ААТ  “АграБаравінка” Адбыўся чарговы семінар ідэалагічных работнікаў раёна. Ён прайшоў на гэты раз на базе ААТ “АграБаравінка”. Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалогіі П. З. Шалюта ахарактарызавала накірункі работы, расказала пра здабыткі  і пра тое, над чым працуе сёння калектыў гаспадаркі. Было адзначана, што гаспадарка нарошчвае з кожным годам аб’ёмы вытворчасці, паляпшаецца дабрабыт  селяніна. […]

Продолжить чтение

Районная организация Белорусского союза женщин определилась с планами на 2012 год

Парадак  у  доме  залежыць  ад  Жанчыны Роля жанчыны ў сям’і, у  калектыве, у грамадстве – гэтыя тэмы былі галоўнымі на пасяджэнні прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Пасяджэнне правяла старшыня раённай арганізацыі Валянціна Навіцкая. Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, іншыя члены прэзідыума. Актывісты жаночага руху ў раёне […]

Продолжить чтение

“Жанчына Шуміліншчыны”

“Гэта наш залаты чалавек” Сацыяльная служба патрабуе ад спецыяліста вялікага цярпення, умення выслухаць, паспачуваць. Усе гэтыя рысы характэрны для сацыяльнага работніка Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіны Анатольеўны Котавай. Нездарма яна ўдастоена звання “Жанчына Шуміліншчыны” ў намінацыі “Жанчына ў сферы занятасці, сацыяльнай абароны”. Галіна Анатольеўна ўраўнаважаная, спакойная. Здаецца, гэты спакой перадаецца і яе падапечным. Інакш […]

Продолжить чтение

“Жанчына Шуміліншчыны”

Чвэрць стагоддзя – на ферме Ала Пятроўна Талсташова з аграгарадка Башні ўдастоена ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны” ў намінацыі “Жанчына ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання”. “Ала Пятроўна заслужыла такой пашаны сваёй карпатлівай працай, адносінамі да людзей і ўвогуле стылем жыцця, – лічыць дырэктар ААТ ”АграБаравінка” А. А. Мясаедаў. – Працуе жанчына на ферме Башні даяркай. […]

Продолжить чтение

“Жанчына Шуміліншчыны”

Усмешка спрыяе гандлю Высокага звання “Жанчына Шуміліншчыны” ў намінацыі “Жанчына ў сферы паслуг” удастоена прадавец райспажыўтаварыства Зінаіда Васільеўна Шавяка. Размаўляць з Зінаідай Васільеўнай можна доўга. З ёй лёгка знаходзіш агульныя тэмы. Гаворыць яна адкрыта, з ледзь прыкметнай усмешкай. Нават не ведаючы прафесію З. В. Шавякі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што яна працуе ў сферы паслуг. […]

Продолжить чтение

“Жанчына Шуміліншчыны”

Пачуццё адказнасці – у крыві… Будаўнік — прафесія адна з самых гуманных на зямлі, а значыць, яна не звядзецца ніколі. Заўсёды будуць патрэбны муляры і  кранаўшчыкі, маляры і тынкоўшчыкі… А менавіта з тынкоўшчыцай 5 разраду Антанінай Віктараўнай Дарожкінай і звёў выпадак пагаварыць. Выпадак адметны: А. В. Дарожкіна перамагла ў конкурсе за званне “Жанчына Шуміліншчыны” у […]

Продолжить чтение

В Шумилино прошли праздничные мероприятия, посвящённые Дню женщин

Пашана, песні, кветкі – усё жанчынам! Урачыстасці з нагоды Дня жанчын у Шумілінскім ГДК пачаліся з выступлення старшыні раённага выканаўчага камітэта У. П. Кураннога. У сваёй прамове Уладзімір Пятровіч адзначыў вялікую ролю жанчын у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і раёна, выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні духоўных традыцый, фарміраванні грамадскіх адносінаў. Радасць і гармонія, мір і спакой, якія […]

Продолжить чтение

«Белвест» предлагает трудоустроить работников Обольского керамического завода

Размова без фармалізму Пісаць пра Обальскі керамічны завод у такім ключы не прыходзілася, напэўна, ніколі. Але становішча, якое склалася на заводзе, прывяло да крайняга — да неабходнасці скарачэння колькасці работнікаў. Для невялікага пасёлка, дзе керамічны завод –горадаўтвараючае прадпрыемства, пытанне працаўладкавання людзей адразу становіцца складаным. Раённыя ўлады, кіраўніцтва завода разумеюць праблему і робяць усе, каб ніводны […]

Продолжить чтение

Как живётся детям в Обольском приюте

“Я пажыву тут і хутка паеду дадому!” – Я  вось пажыву тут яшчэ крыху і хутка паеду дадому! – Да мяне мама прыязджала, прывезла цукерак! – А я вельмі-вельмі хачу дадому! Такія выказванні пачулі з вуснаў выхаванцаў ў Обальскага прытулку. Зараз тут сямёра дзетак. У кожнага  – свой лёс і боль. У адной дзяўчынкі маці […]

Продолжить чтение

15 марта – Всемирный день потребителя

“Нашы грошы, нашы правы: кампаніі за правільны выбар на рынку фінансавых паслуг” — такі дэвіз абраны ў гэтым годзе для правядзення Дня спажыўца. Зараз асабліва актуальным становіцца абмеркаванне пытанняў абароны правоў спажыўцоў пры набыцці фінансавых паслуг. Гэта тычыцца і спажывецкага, ільготнага крэдытавання, страхавання, парадку разлікаў грамадзян за тавары і паслугі. Пры ўзнікненні магчымых пытанняў можна […]

Продолжить чтение

«Женщина Шумилинщины-2012»

Нават міліцэйская форма дадае жаноцкасці Колькасць прадстаўніц прыгожага полу ў форме павялічваецца з кожным годам, многія выпускніцы школ абіраюць для сябе ўстановы адукацыі, дзе рыхтуюць спецыялістаў для арміі, міліцыі, выратавальнікаў. Старшага інспектара групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Алену Ісакаўну Пракоф’еву ведае, напэўна, кожны жыхар раёна, яе служба афармляе галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі. […]

Продолжить чтение

Благодарность родителям за сыновей высказывают руководители военных учреждений

Курсант Вячаслаў Ананьеў Абарона Айчыны – свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Асабліва ганарова, калі чалавек не толькі выконвае гэты абавязак, праходзячы тэрміновую ваенную службу, але і калі абраная ім прафесія — Радзіму абараняць — становіцца сэнсам далейшага жыцця. Менавіта пра такога чалавека і хочацца расказаць. У Магілёўскім вышэйшым каледжы Міністэрства ўнутраных спраў са жніўня  […]

Продолжить чтение