Увеличить производство продукции в 2012 году – такая задача поставлена перед ОАО «Ловжанское» на отчётном собрании

Сельское хозяйство Экономика

Не такія вынікі павінны быць…
У канцы мінулага тыдня адбыўся агульны сход работнікаў ААТ “Лаўжанскае”. У рабоце сходу прыняў удзел старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Даклад дырэктара акцыянернага таварыства В. М. Долгага аб выніках работы прадпрыемства за год быў грунтоўна прадуманым. Вячаслаў Міхайлавіч падрабязна расказаў пра дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі і раслінаводства, пра ўпушчэнні і недахопы, якія летась мелі месца і якіх сёлета трэба пазбегнуць.
Добра спрацаваў за мінулы год калектыў фермы Рашэтнікі – іх работа прызнана лепшай у раёне. Нядрэнных паказчыкаў дабіліся на ферме Цаўі – удой на карову на 17% больш, чым у 2010 годзе. І валавы надой па гаспадарцы, і таварнасць малака ў 2011 годзе вышэй за паказчыкі года папярэдняга.
Тым не менш, падкрэсліў у сваім выступленні У. П. Куранны, не такія вынікі павінна мець акцыянернае таварыства. З пастаўленай задачай – павысіць валавую вытворчасць малака на 30% – гаспадарка летась не справілася, ды і за бягучы студзень не дабіліся высокіх паказчыкаў. Высокі падзеж буйной рагатай жывёлы, не наладжана як след работа па ўзнаўленні статка… Недапушчальна, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, каб на комплексе былі сутачныя прывагі толькі паўкілаграма.
Мінусы ў галіне жывёлагадоўлі В. М. Долгі растлумачыў тым, што летась не нарыхтавалі ўволю кармоў. Напрыклад, сенажу было ўсяго 79% да папярэдняга года. І тых 20,9 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы аказалася мала, каб жывёла давала 900-грамовыя прывагі. Не хапала і канцэнтратаў. Малако не заўсёды здавалі вышэйшым гатункам і гатункам экстра-клас. Як палічылі эканамісты гаспадаркі, на якасці малака “згубілі” каля 15 мільёнаў рублёў. А яшчэ ялавасць кароў, рэалізацыя жывёлы ніжэй сярэдняй укормленасці і многія іншыя “мінусы”. Згубілі, падсумаваў Вячаслаў Міхайлавіч, больш за 2 мільярды рублёў.
Як навярстаць упушчанае і пазбегнуць мінулагодніх памылак? Малака з шасці фермаў, што ёсць у акцыянерным таварыстве, можна атрымаць амаль у два разы больш – упэўнены Вячаслаў Міхайлавіч. Для гэтага гаспадарка разам з павелічэннем прадукцыйнасці збіраецца павялічыць пагалоўе, бярэ накірунак на далейшую рэканструкцыю ферм, а таксама выйсці на трэцюю чаргу комплексу, каб мець запланаваную праектную магутнасць – дзесяць тысяч галоў.
Галоўны аграном гаспадаркі У. С. Васількоў адзначыў, што летась гаспадарка заняла першае месца ў раёне па вытворчасці рапсу. Але хацелася б быць першымі і па вытворчасці зерня, і па нарыхтоўцы кармоў. Ён расказаў пра планы на гэты год: бабовыя і злакавыя травы зоймуць да тысячы гектараў. Збіраюцца сеяць канюшыну, баркун, цімафееўку. Пастаўлена задача нарыхтаваць да 30 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы.
У. П. Куранны, падводзячы вынікі сходу, падкрэсліў, што ў “Лаўжанскім” вопытны кіраўнік, добрыя спецыялісты, нядрэнны калектыў. Разам яны здольныя арганізаваць работу так, каб дабіцца добрых вынікаў.
Напрыканцы справаздачнага сходу адбыўся канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Обальскага Дома культуры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *