Что делать, чтобы остановить семейного насильника?

Закон Общество

Выпіў залішне – і кулакі ў ход? Да чаго прыводзяць нецвярозыя высвятленні адносін?

– Мяне б’е муж, уцякаю ад яго, ратуйце!

– Маю сінякі на целе ад сужыцеля.

– Ён выпіў залішне і прыпомніў кулакамі ўсе свае крыўды.

Падобныя звароты ў раённы аддзел унутраных спраў нярэдкія.

 

Насілле ў сям’і па-ранейшаму застаецца вельмі вострай праблемай у раёне – за мінулы год у аператыўна-дзяжурную часць РАУС паступіла больш за сто зваротаў жыхароў раёна ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Вось некалькі прыкладаў за апошнія тыдні.

Будучы нецвярозымі, муж і жонка пачалі высвятляць адносіны. Не абышлося без кулакоў. Жанчына выклікала міліцыю. Двое сутак дэбашыр прасядзеў у ізалятары часовага ўтрымання РАУС, скандал абышоўся штрафам у 128 рублёў.

Жанчына (абавязаная асоба) знайшла сабе сужыцеля. Ён прыраўнаваў да другога, за гэта жанчына была «упрыгожана» сінякамі. Пацярпелая адмовілася напісаць заяву, тым не менш супрацоўнікі РАУС накіравалі хадайніцтва пракурору раёна аб прыцягненні мужчыны да адказнасці за дамашняе насілле. Яму пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Муж і жонка адзначалі дзень нараджэння апошняй. У канцы застолля пачалася сварка, падчас якой муж пабіў жонку нагамі. Вось такі падарунак на імяніны! Была ўзбуджана крымінальная справа. Якое пакаранне чакае мужчыну, вырашыць суд.

Падобныя прыклады з’яўляюцца ў міліцэйскіх зводках ледзь не кожны тыдзень. Часцей за ўсё агрэсію праяўляе нецвярозы мужчына ў адносінах да жонкі, сужыцелькі, бацькоў, дзяцей. Фізічнае, эмацыянальнае, псіхалагічнае насілле праяўляецца не толькі ў сем’ях нізкага сацыяльнага статусу, але і ў прыстойных і забяспечаных, аналізуюць супрацоўнікі РАУС.

– Самаму маладому чалавеку, які здзейсніў насілле ў сям’і, было 18 гадоў, самаму старэйшаму – за 70. Але ўсіх аб’ядноўвае адзін фактар – алкаголь, – канстатуе начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. –  У нецвярозым стане чалавек здольны біць, здзекавацца з родных яму людзей. Калі становіцца цвярозым, часта сам прыходзіць у жах. А фізічныя, псіхаэмацыянальныя, фізічныя траўмы не так проста вылечыць».

Супрацоўнікі міліцыі працуюць на прафілактыку сямейна-бытавога насілля: праводзяць рэйды, ставяць дэбашыраў на прафілактычны ўлік, працуюць з імі індывідуальна, выдаюць ахоўныя прадпісанні, адпраўляюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Так, за мінулы год у ЛПП паехалі 11 жыхароў раёна. Сёння ёсць яшчэ 6 кандыдатаў, бо для сямейных агрэсараў існуе спрошчаны парадак накіравання ў ЛПП.

– Насілле ў сям’і – гэта не тое, што трэба хаваць і што замоўчваць, – кажа Павел Трафімаў. – Не варта цярпець пабоі. Той, хто аднойчы падняў на вас руку, у 95% выпадках паўторыць гэта зноў. Таму калі ў вас, суседзяў ці знаёмых здарылася бяда, тэлефануйце 102 – мы дапаможам.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *