Тэма тыдня: Прэзідэнт патрабуе павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці

Тема недели

Практычна ўсе раёны Віцебскай вобласці пачалі вясенняе ворыва палёў
Аграрыі рэгіёна ўзаралі больш за 2 тыс. га, прызначаных для веснавой сяўбы, якую ўжо вядуць восем раёнаў. Раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі засеяна больш за 550 га. Паралельна з гэтым працаўнікі вёскі займаюцца ўнясеннем мінеральных угнаенняў, падсяваннем шматгадовых траў пад азімыя, вывазкай арганікі — вядуць увесь комплекс веснавых палявых работ. У камітэце падкрэслілі, што хлебаробы паўночнага рэгіёна Беларусі плануюць правесці пасяўную кампанію ў аптымальныя тэрміны і ўсё зрабіць за два-тры тыдні.
У перыяд пасяўной кампаніі прадпрыемствы і арганізацыі Віцебска і райцэнтраў на дапамогу аграрыям накіруюць у сельскагаспадарчыя арганізацыі каля 2 тыс. механізатараў.

Гаспадаркі Гомельскай вобласці завершаць сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур да 5 красавіка
Аб гэтым паведаміў на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Мятліцкі.
Па стане на 23 сакавіка раннія культуры ў вобласці пасеяны на плошчы 55,2 тыс. га, што складае 44 працэнты да плана. У мінулым годзе на аналагічную дату збожжавымі было засеяна на 16 тыс. га менш. Нягледзячы на тое што гэта самыя высокія тэмпы работ сярод рэгіёнаў краіны, аграрыі вобласці маюць намер паскарацца.
Асаблівых праблем у правядзенні сяўбы няма. Ёсць толькі пэўнае напружанне са своечасовай пастаўкай паліва ў гаспадаркі, што патрабуе аператыўнага кіравання фінансавымі патокамі, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэгіёна. «Ёсць таксама некалькі раёнаў, якія неапраўдана зацягваюць тэрміны сяўбы па прычыне слабай арганізацыі работ спецыялісты аблсельгасхарча ўжо выехалі на месцы, каб аказаць практычную дапамогу», — сказаў старшыня камітэта.
Асноўны ўраджай збожжа ў гэтым годзе ў вобласці плануюць атрымаць за кошт яравых збожжавых і кукурузы. «Наша мэта — сабраць збожжа не менш, чым у мінулым годзе, калі ўпершыню ў гісторыі намалот яго склаў больш за 1,5 млн т», — падкрэсліў Сяргей Мятліцкі.

Гаспадаркі Гродзенскай вобласці гатовы да правядзення веснавой сяўбы на дастойным узроўні — Краўцоў
Аб гэтым у Лідзе на выязным пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама, на якім ішла размова аб гатоўнасці вобласці да правядзення веснавых палявых работ, паведаміў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
Звяртаючыся да кіраўнікоў гаспадарак, сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, губернатар падкрэсліў, што ад якасці сяўбы залежыць далейшая работа ўсяго аграпрамысловага комплексу.
Паводле слоў намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргея Шэўчыка, перад АПК вобласці стаіць задача ў гэтым годзе падцягнуць гаспадаркі-аўтсайдары як па вытворчасці збожжа і іншых культур, так і па кармах. Акрамя таго, важна правільна і своечасова правесці падкормку і ахову раслін, забяспечыць высокую якасць усіх відаў веснавых палявых работ. Першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук падкрэсліў, што ўтрыманства ў гаспадарках быць не павінна. СВК, што адстаюць, неабходна выходзіць на бясстратную работу, падлічваць аддачу ад затрачаных у вытворчасць сродкаў.

Аграрыям Магілёўскай вобласці трэба якасна і ў аптымальныя тэрміны правесці веснавую сяўбу — Даманеўскі
Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ў час выязнога прыёму грамадзян у Кіраўскім райвыканкаме.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што гэта архіважная задача для рэгіёна і залог будучага ўраджаю. «Атрымаем багаты ўраджай, будзем з кармамі і грашыма, а за кошт гэтага палепшым сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе», — лічыць ён.
Цяпер і кіраўніцтвам аблвыканкама, і адпаведнымі службамі прымаюцца ўсе меры, каб забяспечыць аграрыяў усім неабходным для правядзення пасяўной кампаніі: аказваецца ўсебаковая падтрымка сельгасарганізацыям па закупцы мінеральных угнаенняў, ствараецца неабходны запас гаруча-змазачных матэрыялаў, у раёнах створаны мабільныя брыгады па рамонце тэхнікі, вырашаюцца пытанні па забеспячэнні механізатарскімі кадрамі.
«Мы пачалі ўжо шэраг веснавых работ на Магілёўшчыне. Ідзе актыўна ўнясенне арганічных угнаенняў, веснавое ворыва палёў, падкормка азімых збожжавых культур. Ва ўсіх раёнах, дзе даюць магчымасць прыродна-кліматычныя ўмовы, гэтыя работы вядуцца самым актыўным чынам», — сказаў губернатар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *