Развитие личных подсобных хозяйств — в центре внимания президиума Шумилинского райсовета

Актуалии Президент Экономика

Зацікавіць людзей трымаць гаспадарку
Ці варта гаварыць, якую актуальнасць і злабадзённасць носіць пытанне развіцця асабістых падсобных гаспадарак у рэаліях сённяшняга часу? Становішча ў сельскай гаспадарцы, якое склалася па многіх аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах, не назавеш простым і лёгкавырашальным. Чаго ўтойваць: многія нашы сельгаспрадпрыемствы сутыкнуліся з вялікай і сур’ёзнай праблемай – затрымкай выплаты заработнай платы работнікам. І гэта пры тым, што заробкі ў сельскай гаспадарцы больш чым сціплыя (сярэдняя зарплата за 2015 год  па раёне – 3,1 млн. руб). Вясковец у такой сітуацыі вымушаны шукаць іншыя крыніцы атрымання сродкаў. А чым ён можна займацца на сяле? У якасці асноўнай крыніцы тут выступае, вядома ж, падсобная гаспадарка: агародніцтва, птушка- і жывёлагадоўля.
Задача ўлады – распрацаваць Праграму развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, стварыць усе ўмовы для таго, каб вясковец меў магчымасць весці і пашыраць падсобную гаспадарку і меў магчымасць зарабіць на гэтым грошы, каб прыстойна жыць. На апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, у якасці асноўнага і было разгледжана  пытанне “Аб ходзе выканання Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на тэрыторыі Шумілінскага раёна ў 2011–2015 гадах і задачах на 2016 год”. Улічваючы асаблівую актуальнасць пытання, непасрэдны ўдзел у рабоце прэзідыума прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І. Снараў. На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні сельсаветаў, намеснікі кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання.
Ірына Мікалаеўна нацэліла членаў прэзідыума і прысутных на тое, што гаворка будзе весціся непасрэдна пра рэалізацыю асноўных напрамкаў Праграмы, арганізацыйна-практычную работу, пры абмеркаванні пытання павінны быць выпрацаваны канкрэтныя дзейсныя схемы работы ўлады і ўсіх зацікаўленых структур.
З дакладам выступіў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. М. Пытко. Па словах Аляксея Мікалаевіча, у 2015 годзе вядзеннем асабістых падсобных гаспадарак займалася 4648 сямей, у тым ліку 1826 дачнікаў, якім было прадастаўлена 1325 га сельскагаспадарчых зямель. Рэалізавана насельніцтву  сельгаспрадпрыемствамі 401 галава буйной рагатай жывёлы, у тым ліку прададзена 236 кароў, птушкафабрыкамі – 26200 галоў маладняку птушкі ўсіх відаў. Летась у грамадзян было закуплена 1543,4 тоны малака (118,7 % да задання). За 2015 год закуплена на 1 карову 3062,3 кг малака, што таксама больш узроўню 2014 года на 380,7 кг. Наогул прыемна адзначыць, што назіраецца тэндэнцыя росту колькасці домаўладанняў, якія вядуць падсобную гаспадарку (на 1.01.2016 – 1940, на 52 больш), і пагалоўя БРЖ, адзначыў Аляксей Мікалаевіч. Так, на 1 студзеня 2016 года ў асабістых падворках вяскоўцаў налічвалася 631 галава буйной рагатай жывёлы, што вышэй узроўню 2015 года на 28 галоў. За апошні час гэта першы прырост. Акрамя таго, на падворках сяльчан трымаюцца 492 каровы, свіней – 681, коней – 134 галавы, авечак – 319, коз – 326, птушкі – 17880 галавы, 1091 пчоласям’я і 1020 трусоў.
Работа па выкананні Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян павінна ўключаць рэалізацыю асноўных задач: арганізацыю і дапамогу ў вытворчасці, закупе і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Чалавек не павінен сутыкацца на сваім шляху з недапрацоўкамі, а калі-нікалі і збоямі, зацікаўленых структур, падкрэсліў старшыня райвыканкама А. І. Снараў, абмяркоўваючы пытанне закупу цялят у насельніцтва і вызначэння якасці збіраемага малака. Вяскоўцаў не павінна турбаваць, чаму не працуе малочная лабараторыя, чаму не хапае прыбораў для вызначэння тлустасці малака, чаму ў час не разлічваюцца за здадзенае цяля, чаму адмаўляюць у бясплатным асемяненні каровы пры продажы цяля. Гэта – работа ўлады.
Наогул, кіраўнік раёна расставіў шмат акцэнтаў па абмеркаваным пытанні. Падкрэсліў неабходнасць удасканалення  вытворчага абслугоўвання асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, забеспячэння на дагаворнай аснове згодна з калектыўнымі дагаворамі і планавымі калькуляцыямі аказання паслуг па апрацоўцы зямлі, уборцы вырашчанага ўраджаю, нарыхтоўцы і рэалізацыі кармоў для сельгасжывёлы, а таксама выдзяленне тэхнікі і коней для правядзення работ на падворках. Трэба прапрацоўваць  розныя варыянты разлікаў, улічваючы, безумоўна, найперш інтарэсы вяскоўцаў.
На пасяджэнні прэзідыума былі вызначаны канкрэтныя тэрміны заключэння дагавораў па розных накірунках работы, агучаны расцэнкі на сельгаспрадукцыю. Той, хто трымае жыўнасць ці толькі збіраецца гэтым заняцца, павінен ведаць, што зараз, напрыклад, прымаюць цялят па 33 тыс. за кг (жывёла павінна быць да 100 кг, ад 101 кг значна зніжаецца кошт – да 25 тыс.). Плюс фіксаваныя надбаўкі. Аршанскі мясакамбінат закупляе ў насельніцтва трусоў па цане 30 тыс. рублёў за кг, авечак да 1,5 года – па 38 тысяч за кг. Расцэнкі, між іншым, павінны рэгулярна і своечасова даводзіцца да вяскоўцаў – такое патрабаванне кіраўніцтва раёна.
Дапоўнілі выступленне галоўны ветэрынарны ўрач раёна І. У. Галуза і дырэктар райплемстанцыі А. А. Казьмін. Раённыя і ўчастковыя ветлячэбніцы, а таксама ветэрынарныя ўрачы сельскагаспадарчых арганізацый ажыццяўляюць ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, што знаходзіцца ва ўласнасці насельніцтва. За 2015 год на гэтыя мэты зрасходавана 23,6 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Райплемстанцыя па заяўках насельніцтва (тэл. 5-15-17, 5-15-18) асемяняе жывёлу і аказвае далейшыя бясплатныя паслугі да таго часу, пакуль не будзе вызначана цельнасць жывёлы. Кошт асемянення складае зараз 250 тысяч руб.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў зацвердзіў “Мерапрыемствы па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян Шумілінскага раёна на 2016 год”, прыняў адпаведны праект пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



7 комментариев по теме “Развитие личных подсобных хозяйств — в центре внимания президиума Шумилинского райсовета

  1. Напоминаем об ответственности авторов за содержание ОПУБЛИКОВАННЫХ комментариев

  2. Редакция! Вы бы сразу после своих публикаций предупреждали читателей, о недопустимости любой критики представителей власти. Жаль только что вы сами этим не занимаетесь, хотя, как думается ,это ваша прямая обязаность.

  3. Голословные оскорбительные высказывания — это не критика, а что-то близкое к клевете.

  4. Какая ж это клевета! Констатация факта.Поднимите отчеты подворового обхода Светлосельского совета 8-10 летней давности и проанализируйте. В частности в деревне Язвино было два стада коров порядка 150-160голов, а сейчас?! Смех и слёзы! Где-то 18-20голов.Почему в то время председатель райсовета не побеспокоилась о подсобных хозяйствах? Она в то время так же была у власти.А председателю руководящему в то время вообще было наплевать на людей. Вот так-то! Так в чем клевета?

  5. Какая ж это клевета! Констатация факта.Поднимите отчеты подворового обхода Светлосельского совета 8-10 летней давности и проанализируйте. В частности в деревне Язвино было два стада коров порядка 150-160голов, а сейчас?! Смех и слёзы! Где-то 18-20голов.Почему в то время председатель райсовета не побеспокоилась о подсобных хозяйствах? Она в то время так же была у власти.А председателю СПК, руководящему в то время, вообще было наплевать на людей. Вот так-то! Так в чем клевета?

  6. время ушло когда держали хозяйство. Теперь и кредиты дают и коров и землю. Только вотмолоддёжь не хочет уже. А те кто держат коров то либо их бросят либо в фермеров превратятся со временем. И никакая власть ничего с этим не сделает. Это закон который подтверждает мировая практика.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *