17 ноября — Международный день отказа от курения

Здоровье Общество

Кураць мужчыны, кураць жанчыны. А дарэмна…
У сацыяльных адносінах курэнне з’яўляецца менш шкоднай звычкай, чым п’янства, затое больш распаўсюджанай. На жаль, кураць мужчыны, кураць жанчыны, кураць пажылыя і падлеткі. А дарэмна… Далёка не ўсе з іх уяўляюць сабе, як згубна ўздзейнічае на арганізм “культурны” яд – нікацін.
Выяўлена, што “бясшкоднае” на першы погляд воблачка дыму акрамя нікаціну ўтрымлівае ўгарны газ, сінільную кіслату, серавадарод, вуглекіслату, аміяк, азот, эфірнае масла, увогуле, да 60 хімічных канцэрагенных злучэнняў. Усё гэта ядавітыя рэчывы, якія аказваюць разбураючае ўздзеянне і на арганізм курца, і на таго, хто вымушаны ўдыхаць дым яго цыгарэты.
Менавіта тытунь і дым спрыяюць узнікненню ракавых пухлін. Каля 30% смярцей ад ракавых захворванняў звязаны з курэннем.
Вось лічбы, якія гавораць самі за сябе. Ва установе здароўя “Шумілінская ЦРБ” (на 1 лістапада бягучага года) на ўліку ва ўрача-анколага  з дыягназамі рак трахеі і лёгкіх, вуснаў, рота, гартані, глоткі, стрававода і страўніка стаіць 69 чалавек.
На жаль, не ва ўсіх выпадках лячэнне ідзе паспяхова, і далёка не ўсе выпадкі захворвання ўжо выяўлены, бо часцей за ўсё людзі звяртаюцца да анколагаў у апошні момант.
Будзьце ўважлівыя да свайго здароўя, абараніце сябе ад цяжкай хваробы: кіньце курыць!
С. ВІНАГРАДАЎ, урач-анколаг УЗ “Шумілінская ЦРБ”.
К. АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №88 ад 15.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *