На заседании президиума Шумилинского райсовета рассмотрен ряд актуальных вопросов

Главное Новости

Памяць. Увага і клопат

Шэраг актуальных пытанняў – падрыхтоўка да 9 Мая, аказанне сацыяльнай дапамогі ветэранам і сталым людзям, падрыхтоўка месцаў масавага адпачынку да летняга сезона і паштовае абслугоўванне насельніцтва – быў разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое правёў старшыня райсавета Мікалай Будневіч.

Пра тое, як у раёне ідзе падрыхтоўка да Дня Перамогі, якія плануецца праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Мазанкоў. Па словах Андрэя Уладзіміравіча, традыцыйна работа вядзецца па некалькіх накірунках: створана рабочая група, вывучаюцца ўмовы жыцця ўдзельнікаў вайны і асоб, прыраўнаваных да іх (на сённяшні дзень у раёне пражывае 4 ветэраны, 21 асоба, якая пацярпела ад наступстваў вайны); вядзецца добраўпарадкаванне і рамонт воінскіх пахаванняў і памятных месцаў; рыхтуюцца шматлікія інфармацыйна-прапагандысцкія і культурна-масавыя ўрачыстыя мерапрыемствы.
Падчас абмеркавання пытання падрабязна спыніліся на стане мемарыяльных аб’ектаў і воінскіх пахаванняў. Згодна з зацверджаным Зводам помнікаў воінскай славы і памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной і іншымі ваеннымі канфліктамі, на тэрыторыі раёна іх налічваецца 127 адзінак. На Шуміліншчыне размешчана 58 воінскіх пахаванняў, дзе пахаваны 11834 чалавекі, 9575 вядомых і 2259 невядомых. Да 9 мая, як запэўніў дакладчык, усе яны будуць адрамантаваны і добраўпарадкаваны, за кожным аб’ектам замацаваны ўстановы і прадпрыемствы. З раённага бюджэту на рамонтныя работы і выраб мемарыяльных пліт выдаткавана 13 тысяч рублёў.
На пасяджэнні прэзідыума было абмеркавана пытанне, датычнае да першага, бо закранае і сацыяльны клопат пра ўдзельнікаў вайны, якіх, на вялікі жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш.
З дакладам аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па задавальненні патрэб ветэранаў, сталых людзей і інвалідаў у аказанні ім сацыяльнай дапамогі, выступіла дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціна Штуро.
На 1 сакавіка 2021 года на ўліку ў ТЦСАН стаіць 5071 грамадзянін, які дасягнуў вызначанага пенсійнага ўзросту, з іх 4400 сталых грамадзян, 363 адзінокія сталыя грамадзяніны, 4037 адзінока пражываючых сталых грамадзян.
Сацыяльная падтрымка забяспечваецца праз аказанне розных відаў дапамогі: у форме сацыяльнага абслугоўвання на даму, стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Мішневічах, аказання садзейнічання ў афармленні дакументаў ў дамы-інтэрнаты, забеспячэння сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, адраснай дапамогі, у форме прадстаўлення памочніка па суправаджэнні і г. д.
Па словах Валянціны Рамуальдаўны, асобная ўвага надаецца сацыяльнай падтрымцы па стварэнні бяспечных умоў пражывання сталых людзей, якая прадугледжвае рамонт пячнога ацяплення, замену электраправодкі, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. За 2020 год такая сацыяльная падтрымка аказана 137 чалавекам.
Часта пажылыя людзі маюць патрэбу не толькі ў матэрыяльнай падтрымцы, а і ў фізічнай, псіхалагічнай і кансультацыйнай дапамозе, чым таксама займаюцца работнікі цэнтра. Запатрабаваныя гурткі, клубы і заняткі па інтарэсах ТЦСАН, у тым ліку і выязныя.
ЦСАН будзе працягваць работу па павышэнні даступнасці сацыяльных паслуг, якасці іх прадастаўлення, пашырэння магчымасцей выбару сталымі людзьмі і інвалідамі жыццеўладкавання.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №34 ад 04.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *