Грамотами и дипломами наградили работников культуры Шумилинского района к профессиональному празднику.

Главное Культура

У гонар людзей, якія ствараюць святы

У нядзелю 9 кастрычніка прафесійнае свята адзначалі работнікі культуры. А напярэдадні, 7 кастрычніка, у раённай бібліятэцы сабраліся кіраўнікі ўстаноў культуры Шуміліншчыны і лепшыя работнікі галіны.

«Работнік культуры – вельмі спецыфічная прафесія. Усе дні, якія для нас з’яўляюцца святочнымі, вы праводзіце на рабоце. Таму ў гэты дзень асабліва прыемна віншаваць вас з прафесійным святам. Работнікі культуры раёна нязменна даказваюць свой высокі ўзровень, удзельнічаюць у мерапрыемствах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага маштабаў і нязменна прывозяць дыпломы і ўзнагароды. Дзякуй вам за работу», – павіншаваў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў Мікалай Аляксеевіч уручыў кіраўніку народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў «Спадчына» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў Вользе Загвоздавай.

«Найлепшай адзнакай за вашу работу з’яўляецца ўдзячнасць людзей. Жыхары раёна добра ведаюць і цэняць нашых работнікаў культуры. Гэта вялікая каштоўнасць. Поспехаў вам у вашай працы, рэалізацыі ўсіх планаў, імкнення да новых вяршынь у прафесіі», – далучылася да віншаванняў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта загадчыку аддзела народнай творчасці Шумілінскага раённага цэнтра культуры Ілоне Карнілавай. Граматамі Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама адзначаны харэограф народнага ансамбля «Абалянка» філіяла «Обальскі гарадскі дом культуры» раённага цэнтра культуры Уладзімір Мулькоў і ўзорны баянны аркестр Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Святлана Чарткова).

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва ўзнагародзіла вялікую групу работнікаў бібліятэк, устаноў культуры і ўстаноў адукацыі культуры граматамі аддзела.

На мерапрыемстве выступілі дырэктар Обальскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Карбавец, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Барабанава, дырэктар Дома рамёстваў Анжэла Сяргеева. Яны знайшлі цёплыя словы для сваіх работнікаў, вызначылі тое новае, што з’явілася ў традыцыйных прафесіях дзякуючы патрабаванням часу.

Як, напрыклад, расказала Анжэла Сяргеева, майстрам Дома рамёстваў прыходзіцца зараз быць гісторыкамі, археолагамі, даследчыкамі, каб знайсці старыя рэчы, вызначыць іх асаблівасці, адшукаць аналагі, аднавіць тэхналогію іх стварэння – усё гэта для таго, каб адрадзіць і захаваць старажытныя народныя рамёствы (а гэта сапраўдная нацыянальная спадчына) для пакаленняў.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, з чаяваннем і песнямі калег.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *