Вопросы реализации Декрета №3 рассмотрены на заседании президиума районного Совета депутатов

Общество Экономика

Статус «не заняты ў эканоміцы». Як памяняць?

Рэалізацыя норм Дэкрэта № 3 стала адной з галоўных тэм пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Нагадаем, гэты прававы акт быў падпісаны ў красавіку 2015 года. У ліку яго мэт –стымуляваць працаздольных грамадзян да працы.

– У Шумілінскім раёне зараз налічваюцца 123 вакансіі. Але не ўсе непрацуючыя шумілінцы спяшаюцца працаўладкавацца. Ёсць праслойка грамадзян, якія гадамі не працуюць, але пры гэтым атрымліваюць тыя ж выгоды, што і ўсе астатнія. Гэтаму трэба надаць асаблівую ўвагу, Дэкрэт патрабуе, – падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, які вёў пасяджэнне.

Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава, якая выступіла з дакладам, пры вырашэнні пытанняў працаўладкавання прымяняецца комплексны падыход. Тут працуюць як органы дзяржаўнай службы, так і спецыяльна створаная пастаянна дзеючая камісіяпа каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

На 1 сакавіка 2023 года ў раённай базе дадзеных працаздольных грамадзян налічваецца больш за 2023 чалавекі са статусам «не заняты ў эканоміцы». Амаль 40% з іх гэта грамадзяне, як кажуць, у поўным росквіце сіл, якім ад 31 да 40 год. Па гендарнай прыналежнасці амаль72% складаюць мужчыны. Вынікам работы камісіі стаў той факт, што пасля праведзеных з грамадзянамі тлумачэнняў норм заканадаўства 1052 чалавекі прадставілі дакументы, якія пацвяржаюць, што яны не адносяцца да катэгорыі «не занятыя ў эканоміцы».

Колькасць грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе па рэалізацыі тавараў ці аказанні паслуг на 1 студзеня 2023 года склала 136 чалавек, 53 чалавекі ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, больш за 50 чалавек з новага года перайшлі на падатак «Прафесійны даход». Дайсці да кожнага чалавека, выявіць прычыны незанятасці і аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні – галоўная задача адказных службаў.

– Вельмі важна працаваць з грамазянамі, якія ўпершыню трапілі ў базу звестак не занятых у эканоміцы. Яны толькі паўгода не працуюць. Але гэтыя людзі матываваныя да працы больш за астатніх, – зазначыў Мікалай Аляксеевіч. – У дачыненні да моладзі ва ўзросце да 31 года трэба ўзмацніць прафарыентацыйную работу па запатрабаваных рабочых прафесіях.

У прынятай пастанове акрэслены задачы актывізаваць работу па выяўленні фактаў схаванага працаўладкавання і наступным рэагаванні на іх у рамках дзеючага заканадаўства, больш актыўна працаваць па накіраванні на абучэнне грамадзян па запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, у тым ліку пад заказ наймальніка, па стварэнні новых працоўных месцаў, не радзей двух разоў у месяц праводзіць кірмашы вакансій, у тым ліку электронных.

Алена КАРПУШЭНКА.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
У 2022 годзе праведзена 9 кірмашоў вакансій.
Праведзена 28 пасяджэнняў камісіі, у якую звярнуліся 1136 чалавек, на пасяджэнні запрошаны 87 чалавек, з іх 12 вядуць асацыяльны лад жыцця.
У службу занятасці па пытаннях працаўладкавання звярнулася 220 грамадзян, працаўладкаваны 181 чалавек, з іх 59 беспрацоўных.
На навучанне накіраваны 6 чалавек, у тым ліку 2 – пад заказ наймальніка.
Трое беспрацоўных прайшлі навучальныя курсы па адукацыйнай праграме «Асновы бізнес-планавання» і атрымалі 3 субсідыі на суму 13,2 тысячы рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *