Как не стать жертвой угонщиков

Закон Происшествия

Вярнуўся – а аўто няма

Сёння не ранейшыя 90-я гады, калі ў міліцэйскіх зводках літаральна кожны месяц значыліся ўгоны аўтамабіляў. Але ж выпадкі па-ранейшаму маюць месца. Угон – незаконнае валоданне аўтамабілем бэз мэты крадзяжу. Скажам, завёў гаспадар аўтамабіль, а сам адышоў смецце выкінуць. А тут у машыну скокнуў хуліган, пракаціўся па двары і збег. У мінулыя гады былі ў раёне і такія выпадкі ўгону.

Наогул РАУС штогод узбуджае хаця б адну крымінальную справу за ўгон. Не выключэнне і бягучы год.

– Жыхар райцэнтра прыехаў у адзін з аграгарадкоў раёна, пайшоў па справах, а свой УАЗік пакінуў адкрытым і з ключамі ў замку запальвання. Праз некалькі хвілін аўтамабіль знік з месца стаянкі, – расказаў начальнік крымінальнага вышуку Руслан Бруеў. –Але ўгоншчык (мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення) быў непрафесійным: праз не-калькі метраў аўто спынілася – матор заглух.

А для ўзбуджэння крымінальнай справы няважна, быў угнаны аўтамабіль на кіламетр ці на тры метры. Усё роўна наступае адказнасць па арт. 214. Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Угон транспартнага сродку або маламернага судна», за што пагражае штраф або папраўчыя работы да двух гадоў, або абмежаванне волі да пяці гадоў, або паз-баўленне волі на той жа тэрмін. За паўторнае парушэнне ці здзейсненае групай асоб максімальнае пакаранне – пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў».

Каб не стаць ахвярай угоншчыкаў, супрацоўнікі ДАІ раяць:
• заўсёды замыкайце аўтамабіль;
• не пакідайце ключы ў замку запальвання;
• калі выязджаеце ў горад, пакідайце аўто на ахоўваемай стаянцы;
• не пакідайце ў салоне сумкі і каштоўныя рэчы;
• устанавіце надзейную супрацьугонную сігналізацыю.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *