Реализация Закона «О свободе совести и религиозных организациях» в Шумилинском районе была обсуждена на заседании президиума райсовета

Главное Общество

Як рэалізуецца на тэрыторыі Шумілінскага раёна Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое вёў старшыня райсавета Мікалай Будневіч.

Работа з рэлігійнымі арганізацыямі ў Шумілінскім раёне ажыццяўляецца згодна з заканадаўствам аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі

Праграмы развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой у Віцебскай вобласці на 2021-2025 гг., іншымі заканадаўчымі дакументамі, зазначыў у дакладзе начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук.

У раёне склалася пэўная практыка работы па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі арганізацыямі, што дазваляе стварыць спрыяльныя ўмовы для забеспячэння правоў грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання, захоўваць міжканфесійны мір і згоду, развіваць міжканфесійны дыялог.

Так, на тэрыторыі Шуміліншчыны зарэгістравана 16 рэлігійных суполак, якія прадстаўляюць 6 канфесій. З іх 8 праваслаўных, 4 рымска-каталіцкія, адна – хрысціян веры евангельскай, 2 – евангельскіх хрысціян баптыстаў, адна – хрысціян поўнага Евангелля.

Рэлігійную дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 3 праваслаўныя святары, 2 каталіцкія, 3 пратэстанцкія. Пры раённым выканаўчым камітэце створана камісія садзейнічання кан-тролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

Па словах дакладчыка, у раёне створана абстаноўка ўзаемаразумення паміж органамі ўлады і прадстаўнікамі ўсіх канфесій, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць. У дзяржаў-на-царкоўных адносінах няма супрацьстаяння, выконваецца прынцып роўнасці ўсіх канфесій і неўмяшання ва ўнутраныя справы царквы.

Рэлігійныя арганізацыі не займаюцца палітычнай дзейнасцю, не ўмешваюцца ў работу грамадскіх арганізацый і орга-наў выканаўчай улады. Наладжана цеснае супрацоўніцтва са святарамі ў пытаннях прадухілення распаўсюджвання на тэрыторыі раёна псеўдарэлігійных, дэструктыўных плыняў і культаў. Арганізавана ўзаемадзеянне з рэлігійнымі суполкамі раёна па прафілактыцы правапарушэнняў і барацьбы з п’янствам і алкагалізмам.

У раёне праводзіцца сумесная работа па захаванні культурнай спадчыны. З 34 матэрыяльных аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны 2 аб’екты з’яўляюцца культавымі будынкамі-помнікамі архітэктуры. Гэта праваслаўная царква святога прападобнага Сер-гія Раданежскага ў Лескавічах, помнік архітэктуры 19-20 стагоддзя, і праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў Пабедзе, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю 19-20 стагоддзя. Наогул на тэрыторыі раёна размешчана 10 дзеючых культавых будынкаў.

Руслан Матвейчук падрабязна расказаў пра дзейнасць шумілінскага благачыння, дзіцячых нядзельных школ, удзел святароў у арганізацыі культур-на-масавых мерапрыемстваў, іх дабрачыннасць.

Слова для выступлення было прадастаўлена Благачыннаму праваслаўных цэркваў протаіерэю Фёдару Пучынскаму і настаяцелю касцёла маці Божай Фацімскай Анджэю Юхневічу.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *