Ровесники области: Рэма Фёдоровна Тимощенко всю жизнь отработала в сельском хозяйстве Шумилинщины

85 лет Витебской области Людзі і лёсы Общество

Больш за паўстагоддзя з раёнкай

Рэма Фёдараўна Цімошчанка з вёскі Саладухі чытае раённую газету шэсцьдзясят гадоў.

– А я люблю раёнку, – кажа жанчына. – Мне цікава, хто з землякоў перадавік на палетках, якія надоі ў гаспадарцы, ці выканаў раён дзяржзаказ па збожжы і ўвогуле, чым жыве край. Прычым, адзначу, што чытаю пакуль без акуляраў. Нягледзячы на тое, што мне 85.

Дададзім, што і сама Рэма Фёдараўна неад-наразова была гераіняй публікацый у раёнцы, бо ўсё жыццё – у перадавіках. Родам з Башнёў, пайшла працаваць у калгас імя Варашылава ў пятнаццаць га-доў. «Рупілася ў паляводстве, – згадвае Рэма Фёдараўна. – Працавалі на розных работах: сена зграбалі, вазілі яго бліжэй да фермаў і складвалі ў стагі, каб зручна было браць зімой, саджалі і капалі бульбу, бралі лён, вычышчалі гной з кароўнікаў. Цяжка было працаваць. На той час калгас узначальваў Іван Сцяпанавіч Кібісаў, талковы кіраўнік і гаспадарнік. Калі я выйшла замуж у суседнюю вёску Саладухі, што за два кіламетры ад Башнёў, прадоўжыла рупіцца ў гаспадарцы. Калі прапанавалі пайсці на ферму Башні цялятніцай, я згадзілася. Вось так і адпрацавала ў сельскай гаспадарцы амаль сорак гадоў».

За працоўныя заслугі Р. Ф. Цімошчанка ўзнагароджвалі не толькі прэміямі, граматамі і падзякамі, але і паездкамі. Напрыклад, на Выстаўку народных дасягненняў у Маскву. Добра помняць у сям’і Цімошчанкаў 1987 год, калі Рэма Фёдараўна паехала ў Чэхаславакію, а адтуль будучай нявестцы ў падарунак прывезла чаравікі на абцасах. Прыгожыя, модныя, тады такія ў нас і не прадаваліся.

Падчас нашай размовы прыйшлі з Башнёў сын Павел з нявесткай Верай, каб нанасіць у хату дроў і вады, пачысціць снег на падворку.

«Сын з нявесткай завуць мяне да сябе, а я не згаджаюся,  сцены хаты ўсё ж больш родныя», – усміхаецца Рэма Цімо шчанка. Доўгімі зімовымі вечарамі яна любіць чытаць кнігі. Каля яе хаты прыпыняецца бібліёбус, і бібліятэкар заносіць у хату стос кніг, забіраючы прачытаныя. «У маладосці не было часу чытаць, а цяпер “адрываюся”, – жартуе жанчына. – Зрок жа дазваляе. З нецярпеннем чакаю вясны, калі можна будзе выйсці ў агарод. Хаця дзеці і сварацца на мяне, што працую шмат на зямлі, але ж рукі прагнуць работы. Так што ўсё ж і на бліжэйшую вясну планую пасадзіць некалькі градак з гароднінай».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *