Успех юной художницы из Шумилино на областном пасхальном конкурсе

Культура Молодёжь

Перамога веры і таленту Эмы Сукіасян

Велікодныя дні ў Віцебску адзначыліся яркай культурнай падзеяй – падвядзеннем вынікаў творчай выставы-конкурсу «Дзіцячы вернісаж», які праходзіў у рамках XXIV Велікоднага фестывалю.

Сярод 243 таленавітыхработ, прадстаўленых удзельнікамі з розных куткоў Віцебскай вобласці, асаблівую ўвагу журы прыцягнула работа юнай мастачкі з Шуміліна Эмы Сукіасян. Вучаніца Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў стала дыпламантам III ступені ў адной з самых няпростых намінацый – «Пейзаж». Яе карціна «Храм у гонар Узвіжання Крыжа Гасподняга» ўразіла экспертаў не толькі тэхнікай выканання, але і ідэяй і глыбінёй перадачы атмасферы святога месца.

«Калі я выбірала, што буду маляваць, першая думка была – архітэктура Полацка. Я не раз бачыла ўжывую велічную пабудову Сафійскага сабора і іншых святых месцаў, аднак свой выбар спыніла менавіта на Крыжаўзвіжанскім храме. Я малявала яго без думкі пра тое, што гэтая работа можа заняць прызавое месца ў вобласці. Увогуле ўсе свае карціны я малюю без вызначанай мэты, проста ад душы. Але перамагчы было, безумоўна, радасна. Я стала больш упэўненай у сваіх здольнасцях і магчымасцях і хачу

далей паляпшаць уменні і навыкі ў маляванні», – падзялілася Эма Сукіасян. Мастачка адзначыла, што яе талент развіваецца дзякуючы карпатлівай працы яе педагога Вольгі Шарыпавай і падтрымцы любімай сям’і.

У выставачных залах дзіцячай школы мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» ва ўрачыстай і цёплай абстаноўцы адбылася цырымонія ўзнагароджання.

Пераможцаў павіншаваў епіскап Друцкі, вікарый Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Яўсевій. Звяртаючыся да ўдзельнікаў, епіскап Яўсевій падкрэсліў важнасць захавання духоўных дабрадзеяў праз мастацтва, а таксама адзначыў унікальнасць тэматычных работ, якія

бездакорна перадалі любоў і прыгажосць уваскрэсення Хрыстова.

Дар’я ЧАПУРНОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *