Хозяйства Шумилинщины завершают сев яровых зерновых, но посевная продолжается

Новости Сельское хозяйство

Красавіцкі прыпар

Ворыва, унясенне арганікі і тукаў, сяўба зерневых, зернебабовых і кукурузы, падкормка і хімпраполка азімых зерневых – гэтымі палявымі работамі ў асноўным заняты зараз сельгаспрадпрыемствы.

На раніцу 23 красавіка ў раёне засеяны 2901 гектар ранніх яравых зерневых і зернебабовых, што складае 90,7% да патрэбнага. Адсеяліся ў КУСГП «Ульскі», ААТ «Ляжні», «АграБаравінка» і «Прыазёрны мір», практычна на фінішы работы ў СФГ «Раднік» (99,7%).

У разгары сяўба аднагадовых. Засеяна 554 гектары (36,9% да плана). Поўнасцю справіліся з планам (адсеялі па 100 га) ААТ «Прыазёрны мір» і ТАА «Віцебскае насенне траў». Набліжаюцца да экватара ААТ «Ляжні» (47%).

Вядзецца сяўба яравога рапсу. З планавых 850 га засеяна 497 (58,5%). Выканалі і перавыканалі план у КУСГП «Ульскі» (106%), поўнасцю справіліся ў ААТ «Прыазёрны мір», 74,3% адсеяных палеткаў у СФГ «Раднік».

Амаль усе гаспадаркі сёлета сеяць кукурузу на зерне (план – 1900 га). Работы распачалі ў КУСГП «Ульскі» і ТАА «Вітконпрадукт». Астатнія гаспадаркі рыхтуюць глебу.

Працягваецца падсеў шматгадовых траў. Пры заданні 4300 гектараў падсеяна 1385 га (32,2%). Больш за ўсіх падсеялі траў у СУП «Лаўжанскае» – 813 гектараў (86,5% да плана).

Усе сельгаспрадпрыемствы падкормліваюць азотам азімыя зерневыя ў другі раз. Праведзены работы на 2769 гектарах (55,7% да плана). 70,6% азімых падкормлена ў КУСГП «Ульскі», 61,6% – у ААТ «АграБаравінка», больш за палову да патрэбнага – у СФГ «Раднік» і СУП «Лаўжанскае».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *